Упрыгожанні
Пяшчотныя завушніцы-пусеты "Сэрцайкі" упрыгожаць ваш вобраз, дададуць шарму і лёгкасці. Завушніцы ў форме скрыпічнага ключа з сэрцайкам унутры вырабленыя з нержавеючай сталі, іх памер 1,1х0,6 см. Калі вы шукаеце адметнае ўпрыгажэнне для сябе ці ў падарунак настаўніку, настаўніку, каханаму чалавеку, то гэтыя завушніцы - цудоўны выбар!
Завушніцы-пусеты "Акардэоны" - гэта асаблівае ўпрыгажэнне, якое імгненна падкрэсліць вашу адданасць гэтаму інструменту, бо кожная з завушніц выглядае наўпрост як маленькі акардэончык, а гэта непазбежна прыцягне ўвагу і цікаўнасць да вас. Завушніцы выраблены з тытанавай сталі і маюць памер 1,2х0,8 см., яны ідэальна падыйдуць у якасці падарунка выкладчыку ці блізкаму чалавеку, звязанаму з гэтым інструментам
Асіметрычныя завушніцы-цвікі з фіянітам у выглядзе белай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см., а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Іх можна насіць як у розных вушах, так і у адным, калі такая магчымасць ёсць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Лёгкі, мілы кулон у выглядзе восьмай ноты на ланцугу зробіць ваш вобраз паветраным і далікатным. Падыйдзе як для штодзёнага выкарыстання так і для таго, каб падкрэсліць святочны строй. Памер самога кулона - 1,4х0,6 см., а даўжыня ланцуга наладжваецца ад 42 да 47 см. Гэтае зграбнае ўпрыгожанне стане файным падарункам каханаму чалавеку, сябру ці настаўніку.
Няма ў наяўнасці
Няма ў наяўнасці
Кулоны-неразлучнікі "Best friends" выраблены з біжутэрнага сплаву. Гэты варыянт выдатна падыдзе ў якасці падарунка лепшаму сябру, аб чым кажа надпіс на саміх кулонах ("Best friends" у перакладзе з англійскай мовы - "Лепшыя сябры"), зробіць вас яшчэ бліжэй і заўжды будзе дарыць цёплыя ўспаміны. Упрыгожанні "Неразлучнікі" стануць яркім акцэнтам для любога вобраза.
Няма ў наяўнасці
Кулон на шнурку "Скрыпічны ключ", колер срэбраны на чорным шнурку, 42 см. Падвеска лёгка спалучаецца з любым адзеннем. Падыходзіць для любога выпадка і любога вобразу, прыўнясе нотку элегантнасці і вытанчанасці. Кулон таксама можа стаць выдатным падарункам для вашых сябровак і сяброў любога ўзросту.
Няма ў наяўнасці