Абсталяванне для урокаў
У гэтым раздзеле вы знойдзеце абсталяванне, патрэбнае для правядзення ўрокаў музыкі і выступленняў.
Перад вамі "Беларускі народны спеўнік" - папулярнае выданне для тых, хто цікавіцца фальклорам. Спеўнік змяшчае 55 беларускіх народных песень, прымеркаваных да абрадаў каляндарнага цыкла, якія былі сабраны напрацягу ХХ стагоддзя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Да кожнага твора даюцца ноты, каб можна было не толькі пазнаёміцца з тэкстам, але развучыць і выканаць песню самастойна альбо ў кампаніі. Адрасуецца ўсім аматарам беларускага фальклору і традыцыйнай культуры.
Трэнажор са спружынным механізмам Solo распрацаваны спецыяльна для піяністаў і стане выдатным памочнікам на ўроках і пры дамашніх рэпетыцыях. Ён дазваляе трэніраваць правільную пазіцыю запясцяў і націсканне на клавішы, развівае каардынацыю і сілу пальцаў, што вельмі важна для паляпшэння навыкаў ігры. На пазіцыях для ўсіх (апроч вялікіх) пальцаў размешчаныя бар'еры, якія і не даюць пальцам заняць няправільную пазіцыю. У камплекце ідуць два трэнажоры - асобна для левай і правай рук.
Трэнажор для пастаноўкі рук у піяністаў выкананы ў выглядзе пластыкавай платформы з рызінавым шарыкам, які ўпіраецца ў далонь падчас ігры і дазваляе лягчэй кантраляваць пазіцыю запясцяў падчас ігры. У камплекце ідуць трэнажоры для левай і правай рук, якія прымацоўваюцца да зяпясцяў зручным тканевым рамяшком, разлічаным на запясці ахопам 14-19 см. Разам з трэнажорамі пастаўляецца тканевы мяшочак для захоўвання.
Пад заказ
Гэты альбом змяшчае ў сабе 180 стыкераў - тут вы знойдзеце выявы коцікаў са словамі адзнакі і беларускія прыказкі і прымаўкі - поўны набор каб ацаніць працу і натхніцца на дзеянні! Кожны стыкер - аўтарскі, выкананы мастачкай Лізаветай Марцінчык. Выкарыстоўвайце іх дзе і як заўгодна - дома ці на працы, ў школе ці ўніверсітэце, з дарослымі ці дзецьмі, нават проста як упрыгожанне вашых рэчаў - кожны стыкер выраблены з любоўю і натхненнем!
Сшытак для запісу нот на 12 аркушаў фармату А5. Падыйдзе для навучання ў музычнай школе ці на прыватных уроках ці кампазітарскай працы. Мае дадатковую інфармацыю на форзацах: назвы нот, працягласцяў, памераў, актаў, знакаў альтэрацыі, а таксама квінтавы круг, клавіятуру фартэпіяна і гучнасную дынаміку. На вокладцы магчыма падпісаць імя і прозвішча ўладара.
Пад заказ
Калі вам трэба натрэніраваць сілу націску асобных пальцаў ці іх камбінацый, здабыць незалежнасць пальцаў і ў цэлым мець магчымасць практыкавацца нават без інструмента, гэты трэнажор - ідэальны выбар. Пружынны механізм дазваляе трэніраваць націск ўсіх пальцаў і ацаніць, якія з іх слабейшыя за іншыя. Ідэальна падыдзе для выканаўцаў на ўсіх струнных інструмнтах - гітары, ўкуклеле, скрыпцы, домры, балалайцы і іншых. Мякіі пластык дазваляе ўтрымліваць трэнажор зручна і камфортна.
Пад заказ
"Нота, я цябе ведаю!" - гэта ўнікальны метадычны дапаможнік, распрацоўка ВМЦ "Рэбус". Набор з 92 картак змяшчае ў сабе 6 гульняў, у якія могуць гуляць ад 1 да 12 чалавек, кожная з гульняў накіраваная на вывучэнне працягласцяў і нот у чатырох актавах у забаўляльнай форме. На якасных, каляровых картках апрача назваў нот абазначана яшчэ і іх размяшчэнне на клавіятуры фартэпіяна - гэтыя веды будуць абавязкова карыснымі не толькі піяністам, але і іншым інструменталістам, а таксама вакалістам.
Пад заказ
Картачная гульня "Насустрач музыцы" - гэта ўнікальная распрацоўка, якая змяшчае ў сабе цэлых шэсць разнастайных гульняў, з дапамогай якіх вывучыць нотную грамату будзе неверагодна проста і захапляльна. Яна падыдзе выканаўцам на любых інструментах і вакалістам і мае інструкцыю з дакладным апісаннем усіх шасці гульняў на беларускай і рускай мовах. Стыльны дызайн і якасны друк прынясуць дадатковую асалоду ў працэс гульні.
Няма ў наяўнасці
Няма ў наяўнасці