Кулон у выглядзе губнога гармоніка не проста неймаверна цікава выглядае, але і гучыць! Усё так, гэта паўнавартасны музычны інструмент на 8 гукаў, але ў кампактным памеры, што робіць яго адначасова і незвычайным упрыгажэннем.
Вы ўжо падрыхтавалі свой вобраз, але падаецца, што нечага не хапае? Спыніце свой выбар на гэтым невялічкім, але заўважным аксесуары, што дадасць сваёй ўладальніцы шарм і арыстакратычнасць. Пакарыце акружэнне сваёй прыгажосцю і адметным густам.
Брошка "Рэтра-мікрафон" выраблена з біжутэрнага сплаву. Яна выкананая ў класічным стылі, таму будзе пасаваць да любога вобразу, як канцэртна-сцэнічнага, так і штодзённага. Такое ўпрыгожанне стане добрым падарункам музыкантам любога полу і ўзросту.
Драўляная брошка-бабачка "Згублены рукапіс" зграбна дапоўніць як мужчынскі так і жаночы вобразы. Можна выкарыстоўваць як звычайную брошку, так і ў якасці сапраўднай бабачкі, падшпільваючы яе пад каўнер кашулі. Памеры: 9 см. 13,5 см.
Брошка "Скрыпічны ключ" выраблена з біжутэрнага сплаву з устаўкай з эмалі. Яна выкананая ў класічным стылі, таму будзе пасаваць да любога вобразу, як канцэртна-сцэнічнага, так і штодзённага. Брошка стане добрым падарункам музыкантам любога полу і ўзросту. Памер брошкі 4 х 1,5 см.
Драўляная брошка "Цымбалы" ад беларускай майстрыцы Кацярыны Юдо, 2,5 х 4,5 х 0,4 сантыметры. Зробленая ўручную, такая брошка выдатна дапоўніць любы вобраз і стане цудоўным падарункам любому музыканту, асабліва цымбалісту. Цымбалы.
Драўляная брошка "Клавішы" ад беларускай майстрыцы Кацярыны Юдо, 3х2 сантыметры. Зробленая ўручную, такая брошка выдатна дапоўніць любы вобраз і стане цудоўным падарункам любому музыканту, асабліва піяністу. Фартэпіяна.
Бранзалет "Мара" ў выглядзе металічнага скрыпічнага ключа на шнурку з'яўляецца ідэальным падарункам і даросламу і толькі пачынаючаму музыканту. Канструкцыя бранзалета дазваляе насіць яго на любым запясці - шнурок зручна падцягваецца на любы памер рукі без знешней дапамогі.
Бранзалет скураны "Каса падвоеная" скрыпічны ключ, колер чорны з чорнай металічнай устаўкай, ахоп бранзалета - 21см. Скураныя браслеты з'яўляюцца выдатным штодзённым аксесуарам. Яны здольныя разбавіць нават самы строгі вобраз, дадаць яму шарму і элегантнасці.