Упрыгожанні
Гэта шпілька - сапраўдная знаходка для тых хто, шукае незвычайныя ўпрыгожанні. На шпільцы прымацаваныя скрыпічны ключ, восьмая нота і струнны інструмент, яна ўпрыгожана стразамі і чорнай эмаллю. Яе зручна выкарыстоўваць як самастойнае ўпрыгожанне, так і для таго, каб прымацаваць шалік ці паланцін. Ідэальны падарунак для аматараў музыкі.
Масіўныя пластмасавыя завушніцы-цвікі "Вівьен" стануць яркім акцэнтам у штодзёным ці святочным строі. Яны стануць выдатным падарункам для асобы, што не баіцца выклікаў у стварэнні свайго музычнага стылю! Даўжыня кожнай завушніцы - 7 см., а шырыня розная - 4 см. у шаснаццтых нот і 3 см. у восьмай ноты.
Пад заказ
Пад заказ
Драўляныя брошкі з выявамі музычных інструментаў з калекцыі "Інструменты са скарбніцы" ад беларускай майстрыцы Наталлі Керус стануць неверагодным упрыгожаннем для вас ці вашых сяброў і родных. Даступны шырокі выбар інструментаў, каб кожны чалавек, апантаны музыкай, мог выбраць нешта для сябе і дадаць у свой вобраз яскарвы штрых. Памер брошкі 4 см. х 5,5 см.
Кулон "Каханне" - гэта фігура сэрца, ўтвораная са скрыпічнага і басовага ключоў, ён падыйдзе і для штодзёнага выкарыстання і для таго, каб падкрэсліць святочны строй. Такі аксесуар стане выгадным акцэнтам у вашым вобразе і дакладна будзе прыемным падарункам чалавеку, звязанаму з музыкай - настаўніку, сябру ці іншаму блізкаму чалавеку. Памер кулона 2х2,5 см., а даўжыня ланцуга - 45 см., выраблены ён з нержавеючай сталі. Скрыпічны ключ, басовы ключ.
Пярсцёнак "Ноты і скрыпічны ключ" незамкнуты - гэта значыць што яго памер можна самастойна мяняць пад розныя пальцы, ён выраблены з медзі, мінімальны ўнутраны дыяметр - 1,6 см., а шырыня - 1 см. Пярсцёнак ўпрыгожаны стразамі, ён падыйдзе і для штодзёнага выкарыстання і для дапаўнення вячэрняга вобразу, такі сувенір стане добрым і карысным падарункам.