Папулярныя тавары
Навінка
Перакідны рытмічны трэнажор мае зручны складны корпус з трывалага кардону і 72 двухбаковыя карткі з рытмамі. З аднаго боку карткі для работы ў памерах 2 ці 4 чвэрці, з іншага - для работы ў 3, 6 ці 12 восьмых. З дапамогай гэтага трэнажора можна як адпрацоўваць базавае разуменне працягласцяў і рытмаў, так і трэніраваць іх распазнаванне падчас сальмізацыі, пяяння ці ігры на інструменце.
Шопер "Скрыповы" з серыі "Уласны ключ" - унікальны і стыльны аксесуар для музыканта. Торба мае зручны памер 40х38 см. і ручкі даўжынёй 60 см., што дазваляе змяшчаць у яго ўсе неабходныя для штодзёнага жыцця рэчы - папку з нотамі, гаманец, бутэльку з вадой, парасон і нават зменную вопратку і абутак, калі вы збіраецеся на канцэрт. Яркі і іранічны дызайн са скрыпічным ключом падкрэслівае любоў да музыкі, а якасныя матэрыялы і вялікі памер робяць шопер карыснай рэччу для пастаяннага выкарыстання.
Навінка
Капілка ў выглядзе дэталізаванага раяля выдатна ўпрыгожыць інтэр'ер і дакладна стане прыемным, а самае важнае карысным падарункам любому музыканту. Крышка раяля можа быць як закрытай, так і адкрытай, прама як у сапраўднага інструмента, адтуліна для манет знаходзіцца пад крышкай, а з ніжняга боку іх можна зручна дастаць пры неабходнасці. Капілка мае памер 14х14,5х9,5 см.
Бранзалет “Гітара” - ідэальны падарунак для гітарыста.
У кожным бранзалеце ёсць металічныя ўстаўкі ў выглядзе галоўкі грыфа гітары.
Яны маюць зручную фурнітуру і выдатна падыйдуць на мужчынскую і на жаночую руку, будуць яркім акцэнтам у любым вобразе і стануць цудоўным падарункам аматарам гэтага інструмента.
Навінка
Не можаце вызначыцца што падарыць блізкаму чалавеку? З падарункавым сертыфікатам ад Музычнай скарбонкі атрымальнік ці атрымальніца самі абяруць ўпадабаныя рэчы - ад упрыгожанняў да музычных інструментаў - нават не выходзячы з дому!
Падарункавы сертыфікат не падлягае вяртанню, абмену на грошы. Тэрмін дзеяння - 90
дзён ад моманту перадачы. Нявыкарыстаная частка сертыфіката не вяртаецца грашыма.
Калі кошт тавараў перавышае намінал сертыфіката - неабходна даплаціць розніцу.
Падарункавы сертыфікат не падлягае вяртанню, абмену на грошы. Тэрмін дзеяння - 90
дзён ад моманту перадачы. Нявыкарыстаная частка сертыфіката не вяртаецца грашыма.
Калі кошт тавараў перавышае намінал сертыфіката - неабходна даплаціць розніцу.
