Асіметрычныя завушніцы-цвікі з фіянітам у выглядзе белай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см., а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Іх можна насіць як у розных вушах, так і у адным, калі такая магчымасць ёсць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Інструмент | Гітара |
Краіна-вытворца | Кітай |
Матэрыялы | Медзь, фіяніты, эмаль |
Колер | Белы |
Драўляныя брошкі з выявамі музычных інструментаў з калекцыі "Інструменты са скарбніцы" ад беларускай майстрыцы Наталлі Керус стануць неверагодным упрыгожаннем для вас ці вашых сяброў і родных. Даступны шырокі выбар інструментаў, каб кожны чалавек, апантаны музыкай, мог выбраць нешта для сябе і дадаць у свой вобраз яскарвы штрых. Памер брошкі 4 см. х 5,5 см.
Рызінавая бірулька ў выглядзе электрагітары - гэта файны аксесуар, які можна прымацаваць на звязак ключоў ці заплечнік. Стане добрым падарункам музыканту, які грае на гэтым інструменце. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна.
Бірулька "Электрагітара" - стыльны аксесуар для аматараў гэтага інструмента. Яна цалкам выраблена з металу, мае металічнае злучальнае кольца і яркую, насычаную афарбоўку - разам гэта забяспечвае трываласць вырабу і прыгажосць знешняга выгляду. Памер бірулькі 7х3 см. - гэта выдатны падарунак для блізкага чалавека ці настаўніка, якім можна ўпрыгожыць звязак ключоў, заплечнік, пенал ці любую іншую рэч.
Дэсертная лыжка "Magistro" выраблена з нержавеючай сталі. Такі сталовы прыбор выдатна падыдзе для штодзёнага выкарыстання і асаблівых святочных выпадкаў. Лыжка ў такім незвычайным дызайне стане файным падарункам выкладчыку, навучэнцу ці проста добраму сябру, аматару музыкі. Даўжыня лыжкі 12см., шырыня - 3,2 см.