Музычныя інструменты

У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя музычныя інструменты: ад беларускіх народных інструментаў ад нашых майстроў-рамеснікаў да незвычайных інструментаў, якімі вы зможаце здзівіць сваіх сяброў і знаёмых.
Тавараў: 12
  1. Беларускія народныя духавыя інструменты
  2. Іншыя музычныя інструменты
  3. Аксесуары
Аформіць
Медыятар для гітары, ўкулеле таўшчынёй 0,71 мм. Колер - выпадковы.
Аформіць
Гэтыя барабанныя палачкі свецяцца ў цемры! Дзякуючы светладыёдам на батарэйках (на кожную палачку патрэбна 3 батарэйкі AG1, ёсць у камплекце) унутры палачак яны пачынаюць свяціцца падчас ігры - гэта ажывіць ваша выкананне і дакладна прыцягне дадатковую ўвагу да вашага выступлення. Выдатнае набыццё для музыкантаў, што любяць выступаць і цудоўны падарунак для аматараў ударных інструментаў. Даўжыня палачак - 42 см., матэрыял - пластык.
Аформіць
Казу - гэта традыцыйны амерыканскі інструмент, ўяўляе сабой цыліндр, што звужаецца да канца. У пярэдняй частцы інструмента ўстаўлена пробка з мембранай, якая характэрна змяняе голас пры спяванні ў інструмент. Прадстаўленыя казу выраблены з металу, што робіць іх трывалымі і надзейнымі. У камплекце ідзе тканевы чахол і зменныя мембраны.
Аформіць
Калімба - традыцыйны афрыканскі музычны інструмент, дадзены экзэмпляр - гэта мініятурная версія гэтага інструмента. 8 металічных язычкоў размешчаныя асаблівым вобразам, дзякуючы якому яны будуць гучаць мілагучна ў любых спалучэннях, так што валодаць музычнымі ведамі для ігры на такой калімбе не абавязкова - задавальненне ад працэсу музіцыравання вы атрымаеце ў любым выпадку!
Аформіць
Кулон у выглядзе губнога гармоніка не проста неймаверна цікава выглядае, але і гучыць! Усё так, гэта паўнавартасны музычны інструмент на 8 гукаў, але ў кампактным памеры, што робіць яго адначасова і незвычайным упрыгажэннем.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны і шнурок, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым і пры гэтым не згубіць свістульку, трымаючы яе на шыі, што будзе вельмі акутальна пры набыцці для дзетак.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Дуда - гэта традыцыйны беларускі язычковы інструмент. Складаецца са скуранога меха, меладычнай трубкі (жалейкі), басовай трубкі (бурдона) і трубкі для ўдзімання паветра (соскі). Мае моцнае, вельмі характэрнае гучанне. Можа выкарыстоўвацца як у сольным так і аснсамблевым выкананні. Гэта дуда мае дыятанічны строй Рэ (in D) і 7 ігравых адтулін. Паслухаць гучанне дуды можна па спасылцыТаксама ў нас прадаецца сувенірны магніт з дудой. 
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым, і неверагодны знешні выгляд розных жывёлаў - ад коткі да чарапахі.
Пад заказ
Аформіць
Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы язычковы інструмент. Мае яскравы, моцны гук, можа выкарыстоўвацца як у сольным, так і ў ансамблевым выкананні. Мае дыятанічны строй (in F) і 7 ігравых адтулін. УВАГА! Усе жалейкі вырабляюцца ўручную, таму знешні выгляд можа адрознівацца ад фатаздымкаў.
Аформіць
Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Акарына - гэта інструмент, распаўсюджаны па ўсім свеце, але і ў беларускай традыцыі ёй знайшлося сваё месца. Мае пяшчотнае, празрыстае, цёплае гучанне. Выдатна падыйдзе як для самастойнага музіцыравання, так і для выканання ў гуртах.
Аформіць
Дудка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент сямейства флейт. Дзякуючы дзесяці ігравым адтулінам дазваляе дасягаць высокага тэхнічнага майстэрства. Выкарыстоўваецца як у сольным, так і ансамблевым выкананні. Паслухаць гучанне дудкі можна па спасылцы.