Упрыгожанні
Навінка
Металічны кулон "Гітара" срэбнага колеру выраблены з тытанавай сталі і мае памер 5х2х0.2 см. і размяшчаецца на ланцугу даўжынёй 55 см. з магчымасцю падаўжэння да 60 см. Такі кулон будзе прыемным падарункам выканаўцам на гітары, дапоўніць як штодзёны так і канцэртны вобраз. Калі жадаеце зрабіць прыемны сюрпрыз свайму сябру, настаўніку, навучэнцу ці іншаму блізкаму чалавеку - кулон "Гітара" стане ідэальным выбарам!
Безразмерны пярсцёнак "Восьмая нота" выраблены з медзі, што гарантуе яго надзейнасць і трываласць. Зграбны дызайн пярсцёнка дазволіць выкарыстоўваць яго як у штодзёных так і святочных вобразах, а незамкнутасць дазваляе рэгуляваць яго памер так, каб ён ідэальна падыходзіў пад любыя пальцы. Мінімальны ўнутраны дыяметр - 1,6 см., шырыня ад 0,2 см. у вузкай частцы да 0,7 см. у шырокай.