Сувеніры для музыкантаў
У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бірулькі, налепкі, музычныя інструменты, вазы, капілкі, статуэткі і іншыя. Паглядзіце наш раздзел з упрыгожаннямі, калі жадаеце падарыць нешта больш персанальнае.
Паветраны шар у выглядзе ноткі ўпрыгожыць ваша свята а таксама напоўніць святочнай атмасферай ваш кабінет ці пакой. Надзьмуваюцца шарыкі з дапамогай пластмасавай трубачкі, якая ідзе ў камплекце, а пасля надзьмування запячатваюцца клапанам, што робіць іх зручнымі ў выкарыстанні.
Кубак - неад'емны атрыбут штодзёнага жыцця, а калі ён ўпрыгожаны арыгінальным малюнкам, то піць з такога кубка - сапраўдная эстэтычная асалода. Выява з нотамі выканана ў высокай якасці, ўстолівая да драпінаў і пацёртасцяў, не змываецца і на доўгі час захоўвае свой пачатковы знешні выгляд. Аб'ём - 200 мл.
Няма ў наяўнасці
Капілка ў выглядзе дэталізаванага раяля выдатна ўпрыгожыць інтэр'ер і дакладна стане прыемным, а самае важнае карысным падарункам любому музыканту. Крышка раяля можа быць як закрытай, так і адкрытай, прама як у сапраўднага інструмента, адтуліна для манет знаходзіцца пад крышкай, а з ніжняга боку іх можна зручна дастаць пры неабходнасці. Капілка мае памер 14х14,5х9,5 см.
Акрылавы арганайзер для канцыялярскіх прыналежнасцяў з выявай Элізабет Жаке дэ ля Гер. Дапаможа арганізаваць парадак на стале і будзе радаваць партрэтам вядомай кампазітаркі, натхняючы на творчыя думкі! Па спасылцы вы можаце паглядзець біяграфічнае відэа пра гэтую кампазітарку.
Увага, часткі арганазера пакрыты спецыяльнай абарончай плёнкай, якую АБАВЯЗКОВА трэба зняць падчас збірання.
Таксама ў нас прадстаўлены арганайзеры з кампазітарамі.
Увага, часткі арганазера пакрыты спецыяльнай абарончай плёнкай, якую АБАВЯЗКОВА трэба зняць падчас збірання.
Таксама ў нас прадстаўлены арганайзеры з кампазітарамі.
Акрылавы арганайзер для канцыялярскіх прыналежнасцяў з выявай Фрыдэрыка Шапэна. Дапаможа арганізаваць парадак на стале і будзе радаваць партрэтам вядомага кампазітара, натхняючы на творчыя думкі! Фартэпіяна.
Увага, часткі арганазера пакрыты спецыяльнай абарончай плёнкай, якую АБАВЯЗКОВА трэба зняць падчас збірання.
Таксама ў нас прадстаўлены арганайзеры з кампазітаркамі.
Увага, часткі арганазера пакрыты спецыяльнай абарончай плёнкай, якую АБАВЯЗКОВА трэба зняць падчас збірання.
Таксама ў нас прадстаўлены арганайзеры з кампазітаркамі.
Пад заказ
Няма ў наяўнасці
Кожнаму гаспадару і гаспадыні перыядычна прыходзіць думка абнавіць свой дом ці працоўнае месцы і ваза з вясёлымі музычнымі катамі ідэальна выканае гэту задачу! Напоўніце атмасферу ў пакоі прывабнай дэталлю ці зрабіце падарунак блізкаму чалавеку. Ваза "Музычныя каты" мае памер 8х11х26 см. і выраблена са шкла, а малюнкі - глазурай.
Казу - гэта традыцыйны амерыканскі інструмент, ўяўляе сабой цыліндр, што звужаецца да канца. У пярэдняй частцы інструмента ўстаўлена пробка з мембранай, якая характэрна змяняе голас пры спяванні ў інструмент. Прадстаўленыя казу выраблены з металу, што робіць іх трывалымі і надзейнымі. У камплекце ідзе тканевы чахол і зменныя мембраны.
Калімба - традыцыйны афрыканскі музычны інструмент, дадзены экзэмпляр - гэта мініятурная версія гэтага інструмента. 8 металічных язычкоў размешчаныя асаблівым вобразам, дзякуючы якому яны будуць гучаць мілагучна ў любых спалучэннях, так што валодаць музычнымі ведамі для ігры на такой калімбе не абавязкова - задавальненне ад працэсу музіцыравання вы атрымаеце ў любым выпадку!