Сувеніры для музыкантаў

У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бірулькі, налепкі, музычныя інструменты, вазы, капілкі, статуэткі і іншыя. Паглядзіце наш раздзел з упрыгожаннямі, калі жадаеце падарыць нешта больш персанальнае.
Тавараў: 36
  1. Сувенірныя музычныя інструменты
  2. Бірулькі
  3. Для святаў
  4. Магніты
  5. Налепкі
  6. Для інтэр'ераў
  7. Посуд
  8. Падарункавыя сертыфікаты
  9. Падарункавая ўпакоўка
  10. Аксесуары
  11. Вопратка
Аформіць

Зграбны парасон-трысціна захавае вашу вопратку, фрызуру ды макіяж. Дзякуючы шырокаму, трываламу купалу ён надзейна забяспечыць найлепшую абарону ад дрэннага надвор'я ці наадварот, ад моцнага сонца. Памеры парасона ў складзеным выглядзе - 73х8х4 см., дыяметр купала - 92 см.

Аформіць
Дэсертная лыжка "Magistro" выраблена з нержавеючай сталі. Такі сталовы прыбор выдатна падыдзе для штодзёнага выкарыстання і асаблівых святочных выпадкаў. Лыжка ў такім незвычайным дызайне стане файным падарункам выкладчыку, навучэнцу ці проста добраму сябру, аматару музыкі. Даўжыня лыжкі 12см., шырыня - 3,2 см.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Металічная шкатулка на маланцы "Электрагітара" мае памер 7х7х3,3 см., яна ідэальна падыйдзе для захоўвання важны дробязяў - медыятараў, флэш-карт, упрыгожанняў. мае тканевую пяцельку, з дапамогай якой можна павесіць шкатулку на заплечнік, торбу ці ў іншае, зручнае вам месца.
Пад заказ
Аформіць
Дэсертная лыжка "Magistro" выраблена з нержавеючай сталі. Такі сталовы прыбор выдатна падыдзе для штодзёнага выкарыстання і асаблівых святочных выпадкаў. Лыжка ў такім незвычайным дызайне стане файным падарункам выкладчыку, навучэнцу ці проста добраму сябру, аматару музыкі. Даўжыня лыжкі 15 см., шырыня - 2,6 см.
Аформіць
Набор налепак з музычнымі інструментамі. Блокфлейта, раяль, гітара, ўкуклеле, разнастайныя ўдарныя, арфа, скрыпка і шматлікія іншыя інструменты прадстаўлены ў гэтым наборы. Памер у налепак розны, ў сярэднім каля 6-7 сантыметраў. Гэтымі налепкамі можна ўпрыгожыць свае рэчы, напрыклад камп'ютар ці тэлефон, выкарыстоўваць ў якасці ілюстрацый у канспектах ці на ўроках музыкі падчас вывучэння інструментаў.
УВАГА, паштучна налепкі прадаюцца толькі непасрэдна ў нашым шоўруме па адрасе г. Мінск, вуліца Варанянскага 50/5, офіс 309. Па гэтай спасылцы вы можаце заказаць набор такіх налепак.
Аформіць
Набор налепак з музычнымі інструментамі. Блокфлейта, раяль, гітара, ўкуклеле, разнастайныя ўдарныя, арфа, скрыпка і шматлікія іншыя інструменты прадстаўлены ў гэтым наборы. Памер у налепак розны, ў сярэднім каля 6-7 сантыметраў. Гэтымі налепкамі можна ўпрыгожыць свае рэчы, напрыклад камп'ютар ці тэлефон, выкарыстоўваць ў якасці ілюстрацый у канспектах ці на ўроках музыкі падчас вывучэння інструментаў.
Аформіць
Бірулька "Электрагітара" - стыльны аксесуар для аматараў гэтага інструмента. Яна цалкам выраблена з металу, мае металічнае злучальнае кольца і яркую, насычаную афарбоўку - разам гэта забяспечвае трываласць вырабу і прыгажосць знешняга выгляду. Памер бірулькі 7х3 см. - гэта выдатны падарунак для блізкага чалавека ці настаўніка, якім можна ўпрыгожыць звязак ключоў, заплечнік, пенал ці любую іншую рэч. Гітара.
Аформіць
Бірулька "Раяль" - стыльны аксесуар для аматараў клавішных інструментаў. Яна цалкам выраблена з металу, мае металічнае злучальнае кольца і ўпрыгожана стразамі, разам гэта забяспечвае трываласць вырабу і прыгажосць знешняга выгляду. Памер бірулькі 3,5х4 см. - гэта выдатны падарунак для блізкага чалавека ці настаўніка, якім можна ўпрыгожыць звязак ключоў, заплечнік, пенал ці любую іншую рэч. Фартэпіяна.
Аформіць
Заціскі для нот можна выкарыстоўваць для счаплення стосу асобных аркушаў, прымацавання нот да пульта пры ігры на вуліцы, для раздзялення нот па катэгорыях і ў іншых сітуацыях. Памер кожнай прышчэпкі 7х3 см., а зубчыкі разыходзяцца на адлегласць у 2 см. Ідэальна для працы, школы і дома
Аформіць
Рызінавая бірулька "Ўкулеле" 6х2 см. са злучальным кольцам - гэта прыгожы аксесуар для любога выканаўцы на гэтым інструменце. Прымацуйце яе на сваім звязку ключоў, заплечніку ці пенале - бірулька ідэальна ўпрыгожыць любую рэч.
Аформіць
Кулон у выглядзе губнога гармоніка не проста неймаверна цікава выглядае, але і гучыць! Усё так, гэта паўнавартасны музычны інструмент на 8 гукаў, але ў кампактным памеры, што робіць яго адначасова і незвычайным упрыгажэннем.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны і шнурок, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым і пры гэтым не згубіць свістульку, трымаючы яе на шыі, што будзе вельмі акутальна пры набыцці для дзетак.
  1 2 3