Сувеніры для музыкантаў

У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бірулькі, налепкі, музычныя інструменты, вазы, капілкі, статуэткі і іншыя. Паглядзіце наш раздзел з упрыгожаннямі, калі жадаеце падарыць нешта больш персанальнае.
Тавараў: 36
  1. Сувенірныя музычныя інструменты
  2. Бірулькі
  3. Для святаў
  4. Магніты
  5. Налепкі
  6. Для інтэр'ераў
  7. Посуд
  8. Падарункавыя сертыфікаты
  9. Падарункавая ўпакоўка
  10. Аксесуары
  11. Вопратка
Аформіць
Падстаўкі пад кубкі музычнай тэматыкі - вельмі ўтульны сувенір, які не толькі прыгожа выглядае, але і выконвае карысную ролю гаспадарцы. Можна ставіць не толькі кубкі, але і шклянкі, келіхі і нават філіжанкі!
Аформіць
Неонавая шыльда ў выглядзе восьмых нот - яскравы акцэнт у вашым класе ці пакоі. Мяккае ружовае свячэнне прыгожа напоўніць інтэр'ер і зробіць яго адметным. Шыльда можа працаваць ад USB ці ад трох АА батарэек (у камплект не ўваходзяць). Даўжыня проваду - 1,8 м.
Аформіць

Музычныя шпажкі для канапэ стануць выдатным упрыгажэннем штодзёных ці святочных страў.

Вырабы падыходзяць для закусак: маленькіх бутэрбродаў, піражкоў, салатаў. Яны дададуць вытанчанасці фруктам і дэсертам.


З такімі аксесуарамі пачастункі стануць выглядаць яшчэ больш апетытна, а стол - яскравей!

Аформіць
Набор налепак для творчасці "Мастацтва і музыка" складаецца з 48 прыгожых стыкераў на тэматыку творчасці. Імі можна ўпрыгожыць свае сшыткі, дзённікі, чахлы для інструментаў і іншыя рэчы. Гэты набор будзе добрым падарункам творчаму чалавеку.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Набор налепак з духавымі музычнымі інструментамі на двух аркушах - саксафон, валторна, труба, туба. Увага, ў наборы ідзе дзве вялікіх налепкі, але пры жаданні можна ўласна разрэзаць іх на часткі - празрыстая аснова налепак гэта дазваляе.
Аформіць
Металічная бірулька ў выглядзе скрыпічнага ключа - гэта стыльны аксесуар для штодзённага выкарыстання. Гэтай бірулькай можна ўпрыгожыць ключы ад кватэры ці дома, заплечнік, папку ці торбачку. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна. Выдатны варыянт падарунка для сяброў ці сваякоў, асабліва музыкантаў.
Пад заказ
Аформіць
Рызінавая бірулька ў выглядзе акустычнай гітары - гэта мілы аксесуар, які можна прымацаваць на звязак ключоў ці заплечнік. Стане добрым падарункам музыканту, які грае на гэтым інструменце. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Сувенірны магніт "Цымбалы" з серыі "Музычныя інструменты" ад беларускай майстрыцы Кацярыны Юдо стане адметным ўпрыгажэннем любога інтэр'ера. Уручную зроблены, ён будзе добрым падарункам на любое свята - ад дня нараджэння да перамогі ў музычным конкурсе! УВАГА: кожны магніт вырабляецца ўручную, таму можа мець адрозненні по колерах ад прадстаўленых на фота.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым, і неверагодны знешні выгляд розных жывёлаў - ад коткі да чарапахі.
Аформіць
Паветраныя шарыкі стануць выдатным упрыгожваннем святочнай прасторы - дома, канцэртнай залы, кабінета. Розныя колеры і музычныя сімвалы на шарыках дазволяць стаць ім яркай адметнасцю афармлення. Купіць цэлы набор такіх шарыкаў можна па гэтай спасылцы.
Аформіць
Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.
Аформіць
Паветраныя шарыкі стануць выдатным упрыгожваннем святочнай прасторы - дома, канцэртнай залы, кабінета. Розныя колеры і музычныя сімвалы на шарыках дазволяць стаць ім яркай адметнасцю афармлення. Купіць гэтыя шарыкі паштучна можна па гэтай спасылцы.
  1 2 3