Сувеніры для музыкантаў

У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бірулькі, налепкі, музычныя інструменты, вазы, капілкі, статуэткі і іншыя. Паглядзіце наш раздзел з упрыгожаннямі, калі жадаеце падарыць нешта больш персанальнае.
Тавараў: 48
  1. Сувенірныя музычныя інструменты
  2. Бірулькі
  3. Для святаў
  4. Магніты
  5. Налепкі
  6. Для інтэр'ераў
  7. Посуд
  8. Падарункавыя сертыфікаты
  9. Падарункавая ўпакоўка
  10. Аксесуары
  11. Вопратка
  12. Канструктары і пазлы
  13. Адкрыткі
Аформіць
Кранальны надпіс на адкрытцы будзе файным дапаўненнем да падарунка, а са зваротнага боку яе можна яшчэ і падпісаць.
Аформіць
Кішэннае люстэрка - карысны і стыльны аксесуар для піяністак! Унутры два люстэркі: адно дае натуральнае адлюстраванне, другое - павялічанае. Складны механізм з магнітамі абароніць люстэрка ад пашкоджанняў, а кампактны памер дазволіць заўжды мець люстэрка з сабой.  Памер - 8,6х6,2 см.  
Аформіць
Дадайце ў свае паездкі танцавальнага настрою - цяпер адбіваць рытмы пад музыку магчыма не толькі аб стырно!  Міні-талерка мацуецца ў любы дэфлектар з дапамогай механізма з кручком, а дакладную пазіцыю можна наладзіць з дапамогай шарніра з фіксацыяй ў зручным становішчы. Дыяметр талеркі - 14 см.
Аформіць
Металічны трымальнік (абмежавальнік) для кніг "Музыка" - цудоўнае рашэнне для афармлення інтэр'еру дома і на працы. У камплеце ідуць два трымальнікі, якія можна выкарыстоўваць для арганізацыі прасторы на стале ці паліцах. Вырабы выкананыя з трывалай сталі, разам маюць вагу ў 350 г. што дапаможа надзейна зафіксаваць кнігі ўнутры. На ніжнім баку размяшчаюцца мягкія падкладкі, якія забяспечаць захаванне паверхні, на якой яны стаяць.

Памеры: 17,9х8,2х11,8 см.
Малюнак: восьмая нота і скрыпічны ключ
Аформіць
Акрылавая бірулька-футляр складаецца з двух частак і дазваляе захоўваць унутры адзін медыятар - памятны, які вы злавілі на канцэрце любімага выканаўцы ці звычайны, каб пад рукой заўжды быў хаця б адзін. Бірулька прымацавана да металічнага карабіна, чапляць яе да заплечніка, джынсаў ці ключоў будзе вельмі зручна. Цудоўны сувенір для гітарыстаў ці калекцыянераў.
Аформіць
Металічная бірулька "Скрыпка" - файны аксесуар для аматараў гэтага інструмента. Яркая і серабрыстая, яна дапоўніць ваш звязак ключоў, торбачку, пенал ці заплечнік. Бірулька размяшчаецца на металічным кольцы і мае памер 5,5х2 см.
Аформіць

Стварыце свой уласны музычны інструмент з наборам канструктара ад кампаніі Eco-wood-art "Электрагітара"

• Імітацыя струн: рэалістычныя дэталі, што ствараюць эфект сапраўднай гітары
• Колер: элегантны чорны колер надае вырабу стыльны і сучасны выгляд
• Кампактны памер: ідэальна падыходзіць для невялікіх прастораў і лёгка змяшчаецца на стале ці паліцы
• Подыум і комбаўзмацняльнік: у камплект уваходзяць подыум і ўзмацняльнік, што дазваляе стварыць паўнавартасную музычную атмасферу
• Рухомы дэталі: рычаг трэмала і пераключальнікі на гітары рухомыя, што дадае інтэрактыўнасці

Навінка
Аформіць
Заціскі для нот можна выкарыстоўваць для счаплення стосу асобных аркушаў, прымацавання нот да пульта пры ігры на вуліцы, для раздзялення нот па катэгорыях і ў іншых сітуацыях. Памер кожнай прышчэпкі 4х4 см., а трымальнікі разыходзяцца на адлегласць у 1,5 см. Ідэальна для працы, школы і дома. Элізабет Жаке дэ ля Гер.
Аформіць
Трэба хутка нешта запісаць, каб не забыцца? Стыкеры на клейкай аснове прыйдуць вам на дапамогу, а дзякуючы незвыйчайнай музычнае форме вы іх дакладна не згубіце ні дома ні на працы.
Аформіць
Жаночая торбачка "Фартэпіяна" - стыльны аксесуар для аматарак клавішных інструментаў! Торбачка выканана са штучнай скуры з бавоўнавай падкладкай, мае маланкі для асноўнага аддзела і унутранай кішэні. У камплекце ідзе рамяшок, які можа падаўжацца да 120 см., і прымацоўваецца з двух бакоў зручнымі карабінамі. Дызайн уяўляе сабой клавіятуру фартэпіяна, а на верхняй частцы прысутнічае вышыўка ў выглядзе скрыпічнага ключа. 
Аформіць
Металічная статуэтка-арганайзер "Музыкант" выканана ў схематычным стылі, дзякуючы чаму яна выдатна дапоўніць рабочую прастору дома і на працы. Памер усёй статуэткі 12х14х6,5 см., дыяметр кубка для размяшчэння канцылярыі - 4 см. Валторна.
Аформіць
Акрылавы кручок на клейкай аснове "Раяль" упрыгожыць памяшчканне і будзе несці карысную функцыю ўтрымання на сабе розных рэчаў - вопраткі, рушнікоў, торбачак і падобнага. Для прымацавання кручка трэба зняць абарончую плёнку спачатку з пярэдняга боку самога кручка, потым з клейкай асновы і прымацаваць яго ў любым упадабаным месцы. Памеры - 7х5 см.
1 2 3 4