Упрыгожанні для музыкантаў
Упрыгожанне на музычную тэматыку - выдатны падарунак блізкаму чалавеку. У гэтым раздзеле вы знойдзеце кулоны, падвескі, бранзалеты, брошкі, піны, завушніцы і пярсцёнкі з музычнымі інструментамі і сімваламі. Таксама глядзіце наш раздзел з сувенірамі, калі жадаеце падарыць нешта больш утылітарнае.
Няма ў наяўнасці
Няма ў наяўнасці
Няма ў наяўнасці
Пярсцёнак "Басовы ключ" мае ў сваім дызайне менавіта гэты музычны элемент. Пярсцёнак безразмерны, выраблены з нержавеючай сталі. Выдатна падыйдзе ў якасці сувеніру для выканаўцаў на нізкіх інструментах - бас-гітары, тубе, віяланчэлі і іншых, а таксама для ўладальнікаў нізкіх галасоў - басоў, барытонаў, альтоў.
Няма ў наяўнасці
Брошка "Скрыпічны ключ" з жамчужнымі ноткамі - зграбнае ўпрыгожанне, што дадасць вобразу элегантнасць і стыль. Вырабленая з металу і ўпрыгожаная штучнымі жамчужынамі і стразамі, гэта брошка выдатна дапоўніць і святочны і штодзённы вобраз.
Парады па доглядзе за біжутэрыяй:
- Захоўвайце вырабы ў сухім месцы, што не прапускае сонечныя прамяні
- Здымайце ўпрыгожанні перад кантактам з вадой
- Здымайце ўпрыгожанні перад выкарыстаннем парфумы і крэмаў
- Пасля нашэння працірайце вырабы сухой сурвэткай з мікрафібры