Упрыгожанні для музыкантаў

Упрыгожанне на музычную тэматыку - выдатны падарунак блізкаму чалавеку. У гэтым раздзеле вы знойдзеце кулоны, падвескі, бранзалеты, брошкі, піны, завушніцы і пярсцёнкі з музычнымі інструментамі і сімваламі. Таксама глядзіце наш раздзел з сувенірамі, калі жадаеце падарыць нешта больш утылітарнае.
Тавараў: 75
  1. Бранзалеты
  2. Піны (значкі)
  3. Завушніцы
  4. Пярсцёнкі
  5. Кулоны і падвескі
  6. Брошкі
Аформіць
Гэта шпілька - сапраўдная знаходка для тых хто, шукае незвычайныя ўпрыгожанні. На шпільцы прымацаваныя скрыпічны ключ, восьмая нота і струнны інструмент, яна ўпрыгожана стразамі і чорнай эмаллю. Яе зручна выкарыстоўваць як самастойнае ўпрыгожанне, так і для таго, каб прымацаваць шалік ці паланцін. Ідэальны падарунак для аматараў музыкі.
Аформіць
Масіўныя акрылавыя завушніцы "Каханне" чорнага колеру маюць памер 4,5 х 5,5 см. Такія завушніцы стануць сапраўды яркім акцэнтам у вашым вобразе! УВАГА! Перад выкарыстаннем трэба зняць абарончую плёнку з двух бакоў абодвух завушніц.
Аформіць
Дэталізаваны металічны кулон "Саксафон" серабрыстага колеру - неймаверны сувенір для выканаўцы на гэтым інструменце. Размешчаны на металічным ланцугу, гэты кулон стане яркай адметнасцю канцэртнага ці штодзёнага вобразу. Памеры кулона - 5х4 см., даўжыня ланцуга - 54 см.
Аформіць
Кулон "Труба" выраблены з біжутэрнага сплаву, мае ланцуг даўжынёй 66 см. Такі аксесуар выдатна падкрэсліць паўсядзёны і канцэртны вобраз, асабліва прыемным ён будзе для выканаўцаў на трубе.
Аформіць
Металічная брошка са стразамі ў выгляедзе трубы броназавага колеру будзе файным упрыгожаннем для музыканта-трубача, дапоўніць як канцэртны строй, так і штодзённы вобраз.
Аформіць
Безразмерны пярсцёнак "Гітара" з устаўкай з чорнай эмалі выкананы ў форме гэтага інструмента. Мініяцюрная гітара зграбна аплятае палец сваім грыфам, такое ўпрыгожанне будзе яркім дапаўненнем для вобразу любога музыканта, асабліва гітарыста. Унутраны дыяметр пярсцёнка - 1,8 мм., але дзякуючы незамккнутасці яго можна як памяншаць, так і павялічваць пад зручны памер.
 
Аформіць
Завушніцы-конга з фіянітам у выглядзе чорнай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см. (агульная даўжыня 2,7 см.), а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. (а. д. - 2,5 см.), і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Аформіць
Пяшчотны кулон у выглядзе гітары выкананы з медзі, мае ўстаўку-стразу і пакрыты белай эмаллю. Памер 1х0,8 см. Мае ланцуг серабрыстага колеру даўжынёй у 40 см. з магчымасцю падаўжэння да 44 см. Маленькі памер кулона разам з тонкім ланцугом стварае лёгкае, паветранае ўражанне - ён ідэальна дапоўніць вобраз аматара гітары і стане выдатным падарункам музыканту.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Пярсцёнак "Басовы ключ" мае ў сваім дызайне менавіта гэты музычны элемент. Пярсцёнак безразмерны, выраблены з нержавеючай сталі. Выдатна падыйдзе ў якасці сувеніру для выканаўцаў на нізкіх інструментах - бас-гітары, тубе, віяланчэлі і іншых, а таксама для ўладальнікаў нізкіх галасоў - басоў, барытонаў, альтоў.
Аформіць
Пярсцёнак "Адлегласць" незамкнуты - гэта значыць што яго памер можна самастойна мяняць пад розныя пальцы, ён выраблены з медзі, мінімальны ўнутраны дыяметр - 1,6 см., а сярэдняя шырыня - 0,7 см. Пярсцёнак ўпрыгожаны стразамі, ён падыйдзе і для штодзёнага выкарыстання і для дапаўнення вячэрняга вобразу, такі сувенір стане добрым і карысным падарункам.
Аформіць
Скураны бранзалет карычневага колеру з металічнай устаўкай у выглядзе саксафона, ахоп 19,5 см., мае зручную фурнітуру. Выдатна падыйдзе і на мужчынскую і на жаночую руку, будзе яркім акцэнтам у любым вобразе і стане цудоўным падарункам блізкаму чалавеку, асабліва выканаўцу на саксафоне.
Пад заказ
Аформіць
Металічны кулон на ланцугу "Барабанныя палачкі" серабрыстага колеру - цудоўны сувенір для выканаўцаў на ўдарных інструментаў, як дзяўчат, так і хлопцаў. Памер кулона - 5 см., даўжыня ланцуга - 50 см. з магчымасцю яе паменшыць.
  1 2 3 4 5 6 7