Беларускія народныя духавыя інструменты
            У гэтым раздзеле прадстаўлены беларускія народныя духавыя інструменты.
        
    Пад заказ
            
                    
                    Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны і шнурок, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым і пры гэтым не згубіць свістульку, трымаючы яе на шыі, што будзе вельмі акутальна пры набыцці для дзетак.
                
            Няма ў наяўнасці
                    
                    Дуда - гэта традыцыйны беларускі язычковы інструмент. Складаецца са скуранога меха, меладычнай трубкі (жалейкі), басовай трубкі (бурдона) і трубкі для ўдзімання паветра (соскі). Мае моцнае, вельмі характэрнае гучанне. Можа выкарыстоўвацца як у сольным так і аснсамблевым выкананні. Гэта дуда мае дыятанічны строй Рэ (in D) і 7 ігравых адтулін. Паслухаць гучанне дуды можна па спасылцы. Таксама ў нас прадаецца сувенірны магніт з дудой. 
                
            
                    Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.
                
            Няма ў наяўнасці
                    
                    Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым, і неверагодны знешні выгляд розных жывёлаў - ад коткі да чарапахі.
                
            
                    Дудка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент сямейства флейт. Дзякуючы дзесяці ігравым адтулінам дазваляе дасягаць высокага тэхнічнага майстэрства. Выкарыстоўваецца як у сольным, так і ансамблевым выкананні. Паслухаць гучанне дудкі можна па спасылцы.
                
            
 
                         : +375 44 748-50-98 | Эл. пошта: info@m-skarbonka.by
: +375 44 748-50-98 | Эл. пошта: info@m-skarbonka.by 
                         
                         
                     
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                        