Беларуская дуда ў строі Рэ (In D)

Строй
Рэ (In D), дыятанічны
Соль (In G), дыятанічны
Рэшта: 1 шт.
Аформіць
Дуда - гэта традыцыйны беларускі язычковы інструмент. Складаецца са скуранога меха, меладычнай трубкі (жалейкі), басовай трубкі (бурдона) і трубкі для ўдзімання паветра (соскі). Мае моцнае, вельмі характэрнае гучанне. Можа выкарыстоўвацца як у сольным так і аснсамблевым выкананні. Гэта дуда мае дыятанічны строй Рэ (in D) і 7 ігравых адтулін. Паслухаць гучанне дуды можна па спасылцыТаксама ў нас прадаецца сувенірны магніт з дудой. 
Гэты інструмент з'яўляецца прафесійным, а значыць адпавядае ўсім патрабаванням прафесійных музыкантаў і гарантыруе стабільны строй, яркае гучанне і тэхнічную дакладнасць. Дадзеная дуда выраблена беларускім майстрам Віктарам Кульпіным і настроеная ў натуральным мажорным строі Рэ (in D).

Дзякуючы характарнаму гучанню дуда будзе добра гучаць у народнай танцавальнай і абрадавай музыцы.

У камплекце да дуды можа пастаўляцца скураны чахол, у які змесціцца як сама дуда, так і яшчэ некалькі інструментаў, цана - 250 р.


Адметнасці:
  • Матэрыялы: скура каровы, грузінская хурма, клён, ясень.
  • Матэрыялы пішчыкаў: жалейка - дрэва, бурдон - пластмаса
  • Строй: дыятанічны, мажорны, in D.
  • Дыяпазон: 1 актава.

УВАГА! Усе дуды вырабляюцца ўручную, таму знешні выгляд можа адрознівацца ад фатаздымкаў.
Характэрыстыкі
Майстар Віктар Кульпін
Строй Рэ (In D), дыятанічны