
Сувеніры
У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бранзалеты, брошкі, кулоны, падвескі, бірулькі, налепкі, музычныя інструменты і іншыя.
Няма ў наяўнасці
Кулоны-неразлучнікі "Best friends" выраблены з біжутэрнага сплаву. Гэты варыянт выдатна падыдзе ў якасці падарунка лепшаму сябру, аб чым кажа надпіс на саміх кулонах ("Best friends" у перакладзе з англійскай мовы - "Лепшыя сябры"), зробіць вас яшчэ бліжэй і заўжды будзе дарыць цёплыя ўспаміны. Упрыгожанні "Неразлучнікі" стануць яркім акцэнтам для любога вобраза.
Металічная бірулька ў выглядзе скрыпічнага ключа - гэта стыльны аксесуар для штодзённага выкарыстання. Гэтай бірулькай можна ўпрыгожыць ключы ад кватэры ці дома, заплечнік, папку ці торбачку. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна. Выдатны варыянт падарунка для сяброў ці сваякоў, асабліва музыкантаў.
Пад заказ
Рызінавая бірулька ў выглядзе акустычнай гітары - гэта мілы аксесуар, які можна прымацаваць на звязак ключоў ці заплечнік. Стане добрым падарункам музыканту, які грае на гэтым інструменце. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна.
Няма ў наяўнасці
Сувенірны магніт "Цымбалы" з серыі "Музычныя інструменты" ад беларускай майстрыцы Кацярыны Юдо стане адметным ўпрыгажэннем любога інтэр'ера. Уручную зроблены, ён будзе добрым падарункам на любое свята - ад дня нараджэння да перамогі ў музычным конкурсе! УВАГА: кожны магніт вырабляецца ўручную, таму можа мець адрозненні по колерах ад прадстаўленых на фота.
Няма ў наяўнасці
Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым, і неверагодны знешні выгляд розных жывёлаў - ад коткі да чарапахі.
Паветраныя шарыкі стануць выдатным упрыгожваннем святочнай прасторы - дома, канцэртнай залы, кабінета. Розныя колеры і музычныя сімвалы на шарыках дазволяць стаць ім яркай адметнасцю афармлення. Купіць цэлы набор такіх шарыкаў можна па гэтай спасылцы.
Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.