Сувеніры

У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бранзалеты, брошкі, кулоны, падвескі, бірулькі, налепкі, музычныя інструменты і іншыя.
Тавараў: 100
  1. Сувенірныя музычныя інструменты
  2. Бірулькі
  3. Упрыгожанні
  4. Для святаў
  5. Магніты
  6. Налепкі
  7. Для інтэр'ераў
  8. Посуд
  9. Падарункавыя сертыфікаты
  10. Падарункавая ўпакоўка
  11. Аксесуары
  12. Вопратка
Аформіць
Пярсцёнак "Басовы ключ" мае ў сваім дызайне менавіта гэты музычны элемент. Пярсцёнак безразмерны, выраблены з нержавеючай сталі. Выдатна падыйдзе ў якасці сувеніру для выканаўцаў на нізкіх інструментах - бас-гітары, тубе, віяланчэлі і іншых, а таксама для ўладальнікаў нізкіх галасоў - басоў, барытонаў, альтоў.
Аформіць
Звычайная шарыкавая ручка ў незвычайным дызайне! Тонкі стрыжань, сінія чарніла і дызайн у музычным стылі - тое што трэба для тых, хто вывучае ці нават ўжо выкладае музыку.
Аформіць
Пяшчотны кулон у выглядзе гітары выкананы з медзі, мае ўстаўку-стразу і пакрыты белай эмаллю. Памер 1х0,8 см. Мае ланцуг серабрыстага колеру даўжынёй у 40 см. з магчымасцю падаўжэння да 44 см. Маленькі памер кулона разам з тонкім ланцугом стварае лёгкае, паветранае ўражанне - ён ідэальна дапоўніць вобраз аматара гітары і стане выдатным падарункам музыканту.
Аформіць
Завушніцы-конга з фіянітам у выглядзе чорнай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см. (агульная даўжыня 2,7 см.), а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. (а. д. - 2,5 см.), і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Аформіць
Безразмерны пярсцёнак "Гітара" з устаўкай з чорнай эмалі выкананы ў форме гэтага інструмента. Мініяцюрная гітара зграбна аплятае палец сваім грыфам, такое ўпрыгожанне будзе яркім дапаўненнем для вобразу любога музыканта, асабліва гітарыста. Унутраны дыяметр пярсцёнка - 1,8 мм., але дзякуючы незамккнутасці яго можна як памяншаць, так і павялічваць пад зручны памер.
 
Аформіць
Металічная брошка са стразамі ў выгляедзе трубы броназавага колеру будзе файным упрыгожаннем для музыканта-трубача, дапоўніць як канцэртны строй, так і штодзённы вобраз.
Аформіць
Кулон "Труба" выраблены з біжутэрнага сплаву, мае ланцуг даўжынёй 66 см. Такі аксесуар выдатна падкрэсліць паўсядзёны і канцэртны вобраз, асабліва прыемным ён будзе для выканаўцаў на трубе.
Аформіць
Масіўныя акрылавыя завушніцы "Каханне" чорнага колеру маюць памер 4,5 х 5,5 см. Такія завушніцы стануць сапраўды яркім акцэнтам у вашым вобразе! УВАГА! Перад выкарыстаннем трэба зняць абарончую плёнку з двух бакоў абодвух завушніц.
Аформіць
Гэта шпілька - сапраўдная знаходка для тых хто, шукае незвычайныя ўпрыгожанні. На шпільцы прымацаваныя скрыпічны ключ, восьмая нота і струнны інструмент, яна ўпрыгожана стразамі і чорнай эмаллю. Яе зручна выкарыстоўваць як самастойнае ўпрыгожанне, так і для таго, каб прымацаваць шалік ці паланцін. Ідэальны падарунак для аматараў музыкі.
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Калімба - традыцыйны афрыканскі музычны інструмент, дадзены экзэмпляр - гэта мініятурная версія гэтага інструмента. 8 металічных язычкоў размешчаныя асаблівым вобразам, дзякуючы якому яны будуць гучаць мілагучна ў любых спалучэннях, так што валодаць музычнымі ведамі для ігры на такой калімбе не абавязкова - задавальненне ад працэсу музіцыравання вы атрымаеце ў любым выпадку!
Аформіць
Залацісты кулон са стразамі "Шаснаццатыя" - акуратнае ўпрыгожанне для музыкантаў, яно здольнае дапоўніць штодзёны вобраз і прадэманстраваць любоў уласніка да музыкі. Выдатны падарунак для чалавека, адданага гэтаму мастацтву. Памер кулона - 1,5х2,5 см., даўжыня ланцуга - 45 см.
  1 2 3 4 5 6 7 8 9