
Сувеніры
У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бранзалеты, брошкі, кулоны, падвескі, бірулькі, налепкі, музычныя інструменты і іншыя.
Масіўны металічны кулон "Басовы ключ" размешчаны на трох разнастайных ланцугах - усё разам гэта стварае эфектнае ўпрыгожанне, якое дазваляе дапоўніць канцэртны вобраз незвычайным чынам. Такі кулон будзе выдатным падарункам чалавеку, што іграе на інструментах басовага рэгістру - віяланчэлі, фагоце, тубе, бас-гітары і іншых, а таксама ўладальнікам нізкіх галасоў. Памеры кулона - 3х2 см., даўжыня ланцуга - 48 см. з магчымасцю пашырэння да 53.