Адвент-каляндар ад Музычнай скарбонкі!
21 лістапада 2026 г.
Музычны адвент-каляндар? Гэта проста!

Што ўвогуле такое "Адвент-каляндар"? Гэта набор падарункаў на кожны дзень у чаканні свята. Традыцыйна іх рыхтуюць 24 штукі на дні з 1 па 24 снежня (наступленне Раства). Менавіта такі варыянт мы і прапануем!
Мы падрыхтуем для вас набор з 24 музычных сюрпрызаў, улічым усе пажаданні, а агульнае напаўненне каляндара будзе каштаваць на 15% танней ад звычайных цэн! На выбар ёсць два варыянты - ўніверсальны за 265,57 р. (там будзе канцылярыя, ўпрыгожанні і нават музычныя інструменты, але без строгай скіраванасці ў бок таго ці іншага інструмента) і індывідуальны (цана, адпаведна, таксама будзе індывідуальнай, бо частка пазіцый будзе абрана спецыяльна пад пажаданы інструмент, напрыклад замест бірулькі "Скрыпічны ключ" будзе бірулька "Раяль").
Забраць гатовы каляндар у выглядзе каробкі з упакаванымі і пранумераванымі падарункамі можна будзе ў нашай краме ў Мінску ці атрымаць па пошце - дастаўка будзе бясплатнай. Для заказу пішыце нам у інстаграме ці званіце +375(44)7485098. На сайце заказць каляндар магчымасці няма, бо кожны набор рыхтуецца выключна пад заказ і нам з вамі ў любым выпадку трэба будзе абмеркаваць дэталі.
Шчаслівага чакання святаў і да сувязі! З любоўю, ваша Музычная скарбонка.