Сувеніры для музыкантаў
У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бірулькі, налепкі, музычныя інструменты, вазы, капілкі, статуэткі і іншыя. Паглядзіце наш раздзел з упрыгожаннямі, калі жадаеце падарыць нешта больш персанальнае.
Дэсертная лыжка "Magistro" выраблена з нержавеючай сталі. Такі сталовы прыбор выдатна падыдзе для штодзёнага выкарыстання і асаблівых святочных выпадкаў. Лыжка ў такім незвычайным дызайне стане файным падарункам выкладчыку, навучэнцу ці проста добраму сябру, аматару музыкі. Даўжыня лыжкі 15 см., шырыня - 2,6 см.
Набор налепак з музычнымі інструментамі. Блокфлейта, раяль, гітара, ўкуклеле, разнастайныя ўдарныя, арфа, скрыпка і шматлікія іншыя інструменты прадстаўлены ў гэтым наборы. Памер у налепак розны, ў сярэднім каля 6-7 сантыметраў. Гэтымі налепкамі можна ўпрыгожыць свае рэчы, напрыклад камп'ютар ці тэлефон, выкарыстоўваць ў якасці ілюстрацый у канспектах ці на ўроках музыкі падчас вывучэння інструментаў.
УВАГА, паштучна налепкі прадаюцца толькі непасрэдна ў нашым шоўруме па адрасе г. Мінск, вуліца Варанянскага 50/5, офіс 309. Па гэтай спасылцы вы можаце заказаць набор такіх налепак.

Бірулька "Электрагітара" - стыльны аксесуар для аматараў гэтага інструмента. Яна цалкам выраблена з металу, мае металічнае злучальнае кольца і яркую, насычаную афарбоўку - разам гэта забяспечвае трываласць вырабу і прыгажосць знешняга выгляду. Памер бірулькі 7х3 см. - гэта выдатны падарунак для блізкага чалавека ці настаўніка, якім можна ўпрыгожыць звязак ключоў, заплечнік, пенал ці любую іншую рэч. Гітара.
Бірулька "Раяль" - стыльны аксесуар для аматараў клавішных інструментаў. Яна цалкам выраблена з металу, мае металічнае злучальнае кольца і ўпрыгожана стразамі, разам гэта забяспечвае трываласць вырабу і прыгажосць знешняга выгляду. Памер бірулькі 3,5х4 см. - гэта выдатны падарунак для блізкага чалавека ці настаўніка, якім можна ўпрыгожыць звязак ключоў, заплечнік, пенал ці любую іншую рэч. Фартэпіяна.
Металічная бірулька ў выглядзе скрыпічнага ключа - гэта стыльны аксесуар для штодзённага выкарыстання. Гэтай бірулькай можна ўпрыгожыць ключы ад кватэры ці дома, заплечнік, папку ці торбачку. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна. Выдатны варыянт падарунка для сяброў ці сваякоў, асабліва музыкантаў.
Пад заказ
Рызінавая бірулька ў выглядзе акустычнай гітары - гэта мілы аксесуар, які можна прымацаваць на звязак ключоў ці заплечнік. Стане добрым падарункам музыканту, які грае на гэтым інструменце. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна.