У "Зрабі складанае простым!" вы знойдзеце больш за трыста практыкаванняў для пераадолення метрарытмічных і некаторых іншых цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца ўсе выканаўцы, што толькі пачынаюць іграць на блокфлейце і іншых духавых інструментах, незалежна ад узросту пачатку навучання.
Выданне будзе карысна як для выкладчыкаў дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, так і для выкладчыкаў студый і гурткоў для дарослых.
Выкарыстоўваючы прапанаваныя практыкаванні, з першых жа заняткаў можна сачыць за прагрэсам вучня і правяраць, наколькі трывала засвоены веды. У адзінаццаці раздзелах сабрана ўсё, з чым сутыкнецца пачатковец падчас ігры на духавым інструменце (вывучэнне нот, рытмаў, штрыхоў, памераў і многае іншае). Для засваення і пераадолення складанасцей у выданні прапанаваны просты і паслядоўны шлях.

ISBN | 978-985-7303-85-4 |
Фармат | A4 (295х205 мм.) |
Тып пераплёту | Мяккі |
Старонак | 69 |
Выдавецтва | Цымбераў Р. М. |
Краіна-вытворца | Беларусь |
Аўтар | Ягор Цюкін |
Няма ў наяўнасці
Няма ў наяўнасці