Прэзентацыя калекцыі брошак "Інструменты са скарбніцы"
4 лістапада 2023 г.
Мы рады прэзентаваць вам калекцыю брошак "Інструменты са скарбніцы", якую мы распрацавалі сумесна з беларускай майстрыцай Наталляй Керус. У гэтай калекцыі вы знойдзеце брошкі з такімі інструментамі як раяль, арфа, флейта, труба, саксафон, кларнет, віяланчэль, скрыпка, мандаліна і акустычная гітара. Кожны малюнак інструмента - аўтарскі, а кожная брошка зробленая ўручную. Прачытаць пра брошкі падрабязней, паглядзець фотаздымкі і набыць іх для сябе ці сяброў і родных вы можаце па гэтай спасылцы.