Канцылярскія прыналежнасці

У нашай краме прадстаўлены разнастайныя канцылярскія прыналежнасці: сшыткі, нататнікі, сашчэпкі, заціскі і іншыя.
Тавараў: 16
Аформіць
Металічная статуэтка-арганайзер "Музыкант" выканана ў схематычным стылі, дзякуючы чаму яна выдатна дапоўніць рабочую прастору дома і на працы. Памер усёй статуэткі 12х14х6,5 см., дыяметр кубка для размяшчэння канцылярыі - 4 см. Валторна.
Аформіць
Падарункавая ручка ў індывідуальным пластыкавым футляры, даўжыня 14,5 см. Ручка - выдатны ўніверсальны варыянт для падарунка музыканту і карысная ў выкарыстанні рэч, якая будзе радаваць атрымальніка штодня. Колер стрыжня чорны, стрыжань пры неабходнасці можна замяніць.
Аформіць
Трэба хутка нешта запісаць, каб не забыцца? Стыкеры на клейкай аснове прыйдуць вам на дапамогу, а дзякуючы незвыйчайнай музычнае форме вы іх дакладна не згубіце ні дома ні на працы.
Аформіць
Набор з 3 музычных ласцікаў - у форме раяля, клавіятуры і скрыпічнага ключа. Выдатна справяцца са сваёй прамой задачай і будуць радаваць знешнім выглядам. Сцірка. Ласцік.
Аформіць
Акрылавы арганайзер для канцыялярскіх прыналежнасцяў з выявай Фрыдэрыка Шапэна. Дапаможа арганізаваць парадак на стале і будзе радаваць партрэтам вядомага кампазітара, натхняючы на творчыя думкі! Фартэпіяна.

Увага, часткі арганазера пакрыты спецыяльнай абарончай плёнкай, якую АБАВЯЗКОВА трэба зняць падчас збірання.

Таксама ў нас прадстаўлены арганайзеры з кампазітаркамі.
Аформіць
Акрылавы арганайзер для канцыялярскіх прыналежнасцяў з выявай Элізабет Жаке дэ ля Гер. Дапаможа арганізаваць парадак на стале і будзе радаваць партрэтам вядомай кампазітаркі, натхняючы на творчыя думкі! Па спасылцы вы можаце паглядзець біяграфічнае відэа пра гэтую кампазітарку.

Увага, часткі арганазера пакрыты спецыяльнай абарончай плёнкай, якую АБАВЯЗКОВА трэба зняць падчас збірання.

Таксама ў нас прадстаўлены арганайзеры з кампазітарамі.
Навінка
Аформіць
Просты аловак "Мелодыя" з прынтам у выглядзе музычнай фразы выдатна выканае ролю карыснай прылады для вучобы і працы, а таксама будзе прыемным музычным сувенірам для выкладчыкаў і навучэнцаў. Пры набыцці колер афарбоўкі алоўка (чорны ці белы) будзе выпадковым.
Навінка
Аформіць
Гэта папка фармату А4 змяшчае 40 файлаў у якія можна размясціць да 80 нотных старонак. Яна выканана з цвёрдага пластыку, што надзейна абароніць вашы ноты, а прыгожы дызайн, што ўключае клавіятуру фартэпіяна, скрыпічны і басовы ключ будзе радаваць вас і натхняць на творчыя здабыткі! Колер белы з залатым.
 
Аформіць
Гэты альбом змяшчае ў сабе 180 стыкераў - тут вы знойдзеце выявы коцікаў са словамі адзнакі і беларускія прыказкі і прымаўкі - поўны набор каб ацаніць працу і натхніцца на дзеянні! Кожны стыкер - аўтарскі, выкананы мастачкай Лізаветай Марцінчык. Выкарыстоўвайце іх дзе і як заўгодна - дома ці на працы, ў школе ці ўніверсітэце, з дарослымі ці дзецьмі, нават проста як упрыгожанне вашых рэчаў - кожны стыкер выраблены з любоўю і натхненнем!
Аформіць
Сшытак для запісу нот на 12 аркушаў фармату А5. Падыйдзе для навучання ў музычнай школе ці на прыватных уроках ці кампазітарскай працы. Мае дадатковую інфармацыю на форзацах: назвы нот, працягласцяў, памераў, актаў, знакаў альтэрацыі, а таксама квінтавы круг, клавіятуру фартэпіяна і гучнасную дынаміку. На вокладцы магчыма падпісаць імя і прозвішча ўладара.
Аформіць
Металічная закладка ў выглядзе музычнага інструмента будзе цудоўным сувенірам для музыкантаў, што адначасова з'яўляюцца і аматарамі літаратуры. Раяль, фартэпіяна.
Аформіць
Звычайная шарыкавая ручка ў незвычайным дызайне! Тонкі стрыжань, сінія чарніла і дызайн у музычным стылі - тое што трэба для тых, хто вывучае ці нават ўжо выкладае музыку.
1 2