Прадстаўляем вам нашу распрацоўку - трэнажор для засваення працягласцяў "Рытмічны квадрат". Трэнажор прадстаўляе сабой набор драўляных пласцінак з выявамі працягласцяў, падыдзе пачаткоўцам любога ўзросту і дапаможа вывучыць асноўныя працягласці нот у забаўляльнай, гульнявой форме. 
                                
                            
            Адметнасці:
                    
        
            
        
                            - Трэнажор складаецца з 48 дэталяў з выявамі нот ад шаснаццатай да цэлай і платформы, ў якой змяшчаюцца ўсе дэталі
- Кейс, у якім змяшчаецца платформа з дэталямі, ў якім зручна захоўваць і пераносіць трэнажор ідзе ў камплекце
- Таксама ў камплекце інструкцыя да 5 адукацыйных гульняў, у якія можна гуляць, выкарыстоўваючы трэнажор
- Матэрыял трэнажора - дрэва, гэта робіць усе яго складнікі вельмі прыемнымі навобмацак
| Матэрыял | Дрэва | 
                    Картачная гульня "Насустрач музыцы" - гэта ўнікальная распрацоўка, якая змяшчае ў сабе цэлых шэсць разнастайных гульняў, з дапамогай якіх вывучыць нотную грамату будзе неверагодна проста і захапляльна. Яна падыдзе выканаўцам на любых інструментах і вакалістам і мае інструкцыю з дакладным апісаннем усіх шасці гульняў на беларускай і рускай мовах. Стыльны дызайн і якасны друк прынясуць дадатковую асалоду ў працэс гульні.
                
            Няма ў наяўнасці
                    
                    "Нота, я цябе ведаю!" - гэта ўнікальны метадычны дапаможнік, распрацоўка ВМЦ "Рэбус". Набор з 92 картак змяшчае ў сабе 6 гульняў, у якія могуць гуляць ад 1 да 12 чалавек, кожная з гульняў накіраваная на вывучэнне працягласцяў і нот у чатырох актавах у забаўляльнай форме. На якасных, каляровых картках апрача назваў нот абазначана яшчэ і іх размяшчэнне на клавіятуры фартэпіяна - гэтыя веды будуць абавязкова карыснымі не толькі піяністам, але і іншым інструменталістам, а таксама вакалістам.
                
             
                         : +375 44 748-50-98 | Эл. пошта: info@m-skarbonka.by
: +375 44 748-50-98 | Эл. пошта: info@m-skarbonka.by 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                        