Настольная картачная гульня "Нота, я цябе ведаю!"

"Нота, я цябе ведаю!" - гэта ўнікальны метадычны дапаможнік, распрацоўка ВМЦ "Рэбус". Набор з 92 картак змяшчае ў сабе 6 гульняў, у якія могуць гуляць ад 1 да 12 чалавек, кожная з гульняў накіраваная на вывучэнне працягласцяў і нот у чатырох актавах у забаўляльнай форме. На якасных, каляровых картках апрача назваў нот абазначана яшчэ і іх размяшчэнне на клавіятуры фартэпіяна - гэтыя веды будуць абавязкова карыснымі не толькі піяністам, але і іншым інструменталістам, а таксама вакалістам.
Усе, хто пачынае займацца музыкай, спачатку знаёмяцца з нотнай граматай. І пачынаючаму музыканту важна не толькі ведаць ноты, але і хутка іх пазнаваць. Ад навыка чытання з ліста істотна залежыць, наколькі лёгка і цікава будзе вучню знаёміцца з новым творам, колькі часу спатрэбіцца на разбор і дамашняе заданне па сальфеджыа.

Гульня створана, каб можна было ў гульнявой форме вывучыць і замацаваць распалажэнне нот 4 актаў на нотным стане. Першая і другая актавы ў скрыпічным ключы, малая і вялікая - ў басовым. Плюс у гульні звяртаецца ўвага на працягласці нот. Ёсць карткі, на якіх пазначаны паўзы і знакі альтэрацыі: дыез, бемоль, бекар.

У інструкцыі апісаныя 6 розных гульняў, якія дазволяць аўтаматызаваць пазнаванне ноты і дапамагчы ў навучанні хуткаму чытанню з ліста пачынаючаму музыканту.

У камплекце ідуць 92 карткі розных катэгорый, друкаваная інструкцыя на рускай мове, а таксама ўнутры каробкі размешчаны QR-код, які вядзе да электроннай версіі інструкцыі на беларускай мове.
 
Характэрыстыкі
Выдавецтва ВМЦ "Рэбус"
Краіна-вытворца РФ
Аформіць
Картачная гульня "Насустрач музыцы" - гэта ўнікальная распрацоўка, якая змяшчае ў сабе цэлых шэсць разнастайных гульняў, з дапамогай якіх вывучыць нотную грамату будзе неверагодна проста і захапляльна. Яна падыдзе выканаўцам на любых інструментах і вакалістам і мае інструкцыю з дакладным апісаннем усіх шасці гульняў на беларускай і рускай мовах. Стыльны дызайн і якасны друк прынясуць дадатковую асалоду ў працэс гульні.
Пад заказ
Аформіць
Прадстаўляем вам нашу распрацоўку - трэнажор для засваення працягласцяў "Рытмічны квадрат". Трэнажор прадстаўляе сабой набор драўляных пласцінак з выявамі працягласцяў, падыдзе пачаткоўцам любога ўзросту і дапаможа вывучыць асноўныя працягласці нот у забаўляльнай, гульнявой форме. 
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Сшытак для запісу нот на 12 аркушаў. Падыйдзе для навучання ў музычнай школе ці на прыватных уроках ці кампазітарскай працы. Мае дадатковую інфармацыю на форзацах: назвы нот, працягласцяў, памераў і знакаў альтэрацыі, а таксама квінтавы круг. На вокладцы магчыма падпісаць імя і прозвішча ўладара.