Настольная картачная гульня "Насустрач музыцы"

Картачная гульня "Насустрач музыцы" - гэта ўнікальная распрацоўка, якая змяшчае ў сабе цэлых шэсць разнастайных гульняў, з дапамогай якіх вывучыць нотную грамату будзе неверагодна проста і захапляльна. Яна падыдзе выканаўцам на любых інструментах і вакалістам і мае інструкцыю з дакладным апісаннем усіх шасці гульняў на беларускай і рускай мовах. Стыльны дызайн і якасны друк прынясуць дадатковую асалоду ў працэс гульні.
Першай складанасцю на шляху да асваення музычнага мастацтва паўстае нотная грамата. Яе не заўжды проста запомніць, але без яе творчы рост немагчымы.

Гульня "Насустрач музыцы" - гэта цудоўная магчымасць вывучыць з пачынаючым музыкантам нотную грамату любому чалавеку, нават таму, хто не мае музычнай адукацыі. Музычныя карткі падыдуць інструменталістам і вакалістам, бацькам і выкладчыкам.

Шэсць варыянтаў гульні - лёгкі спосаб засваення нот (у скрыпічным, басовым, альтовым і тэнаровым ключах), працягласцяў, паўз, дынамікі, штрыхоў, знакаў альтэрацыі і іншых найбольш распаўсюджаных элементаў музычнай мовы.

"Насустрач музыцы" палягчае і значна паскарае працэс запамінання нотнай граматы, стане незаменным памочнікам.

Карткі распрацаваныя ў зручным кампактным фармаце, згрупаваныя па тэмах. Стыльны дызайн не заставіць раўнадушным і зробіць заняткі захапляльнымі. Гульня мае інструкцыю на беларускай і рускай мовах. Выдатны падарунак музыканту!

Вучыце ноты, гуляючы!

 
Характэрыстыкі
Выдавецтва Студыя ArtDeni
Краіна-вытворца РФ
Пад заказ
Аформіць
Прадстаўляем вам нашу распрацоўку - трэнажор для засваення працягласцяў "Рытмічны квадрат". Трэнажор прадстаўляе сабой набор драўляных пласцінак з выявамі працягласцяў, падыдзе пачаткоўцам любога ўзросту і дапаможа вывучыць асноўныя працягласці нот у забаўляльнай, гульнявой форме. 
Няма ў наяўнасці
Аформіць
Сшытак для запісу нот на 12 аркушаў. Падыйдзе для навучання ў музычнай школе ці на прыватных уроках ці кампазітарскай працы. Мае дадатковую інфармацыю на форзацах: назвы нот, працягласцяў, памераў і знакаў альтэрацыі, а таксама квінтавы круг. На вокладцы магчыма падпісаць імя і прозвішча ўладара.
Аформіць
"Нота, я цябе ведаю!" - гэта ўнікальны метадычны дапаможнік, распрацоўка ВМЦ "Рэбус". Набор з 92 картак змяшчае ў сабе 6 гульняў, у якія могуць гуляць ад 1 да 12 чалавек, кожная з гульняў накіраваная на вывучэнне працягласцяў і нот у чатырох актавах у забаўляльнай форме. На якасных, каляровых картках апрача назваў нот абазначана яшчэ і іх размяшчэнне на клавіятуры фартэпіяна - гэтыя веды будуць абавязкова карыснымі не толькі піяністам, але і іншым інструменталістам, а таксама вакалістам.