Краіна-вытворца | Кітай |
Матэрыял | Біжутэрны сплаў |
Форма | Скрыпічныя ключы |
Кулон на шнурку "Скрыпічны ключ", колер срэбраны на чорным шнурку, 42 см. Падвеска лёгка спалучаецца з любым адзеннем. Падыходзіць для любога выпадка і любога вобразу, прыўнясе нотку элегантнасці і вытанчанасці. Кулон таксама можа стаць выдатным падарункам для вашых сябровак і сяброў любога ўзросту.
Металічная бірулька ў выглядзе скрыпічнага ключа - гэта стыльны аксесуар для штодзённага выкарыстання. Гэтай бірулькай можна ўпрыгожыць ключы ад кватэры ці дома, заплечнік, папку ці торбачку. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна. Выдатны варыянт падарунка для сяброў ці сваякоў, асабліва музыкантаў.
Асіметрычныя завушніцы-цвікі з фіянітам у выглядзе белай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см., а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Іх можна насіць як у розных вушах, так і у адным, калі такая магчымасць ёсць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Завушніцы-конга з фіянітам у выглядзе чорнай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см. (агульная даўжыня 2,7 см.), а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. (а. д. - 2,5 см.), і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Пярсцёнак "Ноты і скрыпічны ключ" незамкнуты - гэта значыць што яго памер можна самастойна мяняць пад розныя пальцы, ён выраблены з медзі, мінімальны ўнутраны дыяметр - 1,6 см., а шырыня - 1 см. Пярсцёнак ўпрыгожаны стразамі, ён падыйдзе і для штодзёнага выкарыстання і для дапаўнення вячэрняга вобразу, такі сувенір стане добрым і карысным падарункам.
Пярсцёнак "Адлегласць" незамкнуты - гэта значыць што яго памер можна самастойна мяняць пад розныя пальцы, ён выраблены з медзі, мінімальны ўнутраны дыяметр - 1,6 см., а сярэдняя шырыня - 0,7 см. Пярсцёнак ўпрыгожаны стразамі, ён падыйдзе і для штодзёнага выкарыстання і для дапаўнення вячэрняга вобразу, такі сувенір стане добрым і карысным падарункам.