Сувенірная беларуская жалейка ў розных строях

Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.
Гэты інструмент з'яўляецца сувенірным, але мае такое ж яркае і характарнае гучанне, як і ў прафесійнага, што ў поўнай меры дазваляе яе выкарыстоўваць як для самастойнага азнаямлення з народнай музыкай дзяцей ці дарослых, так і для прыўнясення яркай фарбы ў гучанне музычнага гурта, ансамбля ці аркестра. Дадзеная жалейка выраблена беларускім майстрам Віктарам Кульпіным, але з'яўляецца сувенірнай, таму не мае вызначанага строя.

Адметнасці:
  • Матэрыял: ясень
  • Матэрыял пішчыка: тэксталіт
  • Строй: розны
  • Ігравых адтулін: 5
  • Дыяпазон: 1 секста.
Характэрыстыкі
Інструмент Жалейка сувенірная
Краіна-вытворца Беларусь
Майстар Віктар Кульпін
Матэрыял Ясень
Матэрыял пішчыка Тэксталіт
Колькасць ігравых адтулін 5
Строй Розны