Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.
Гэты інструмент з'яўляецца сувенірным, але мае такое ж яркае і характарнае гучанне, як і ў прафесійнага, што ў поўнай меры дазваляе яе выкарыстоўваць як для самастойнага азнаямлення з народнай музыкай дзяцей ці дарослых, так і для прыўнясення яркай фарбы ў гучанне музычнага гурта, ансамбля ці аркестра. Дадзеная жалейка выраблена беларускім майстрам Віктарам Кульпіным, але з'яўляецца сувенірнай, таму не мае вызначанага строя.
Адметнасці:
Адметнасці:
- Матэрыял: ясень
- Матэрыял пішчыка: тэксталіт
- Строй: розны
- Ігравых адтулін: 5
- Дыяпазон: 1 секста.
| Інструмент | Жалейка сувенірная |
| Краіна-вытворца | Беларусь |
| Майстар | Віктар Кульпін |
| Матэрыял | Ясень |
| Матэрыял пішчыка | Тэксталіт |
| Колькасць ігравых адтулін | 5 |
| Строй | Розны |