Сувенірныя музычныя інструменты
            У гэтым раздзеле вы знойдзеце разнасатйныя сувенірныя музычныя інструменты.
        
    
                    Казу - гэта традыцыйны амерыканскі інструмент, ўяўляе сабой цыліндр, што звужаецца да канца. У пярэдняй частцы інструмента ўстаўлена пробка з мембранай, якая характэрна змяняе голас пры спяванні ў інструмент. Прадстаўленыя казу выраблены з металу, што робіць іх трывалымі і надзейнымі. У камплекце ідзе тканевы чахол і зменныя мембраны.
                
            Няма ў наяўнасці
                    
                    Калімба - традыцыйны афрыканскі музычны інструмент, дадзены экзэмпляр - гэта мініятурная версія гэтага інструмента. 8 металічных язычкоў размешчаныя асаблівым вобразам, дзякуючы якому яны будуць гучаць мілагучна ў любых спалучэннях, так што валодаць музычнымі ведамі для ігры на такой калімбе не абавязкова - задавальненне ад працэсу музіцыравання вы атрымаеце ў любым выпадку!
                
            Пад заказ
            
                    
                    Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны і шнурок, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым і пры гэтым не згубіць свістульку, трымаючы яе на шыі, што будзе вельмі акутальна пры набыцці для дзетак.
                
            Няма ў наяўнасці
                    
                    Гліняныя свістулькі былі часткай народнага промыслу беларусаў напрацягу стагоддзяў. У нашай краме прадстаўлены свістулькі серыі "Жывёлы" майстрыцы з г. Гарадка Ірыны Шалаевай. Кожная свістулька мае дзве адтуліны, што дазволіць наігрываць невялічкія мелодыі дзецям і дарослым, і неверагодны знешні выгляд розных жывёлаў - ад коткі да чарапахі.
                
            
                    Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.
                
            
 
                         : +375 44 748-50-98 | Эл. пошта: info@m-skarbonka.by
: +375 44 748-50-98 | Эл. пошта: info@m-skarbonka.by 
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                         
                        