Канцылярскія прыналежнасці
У нашай краме прадстаўлены разнастайныя канцылярскія прыналежнасці: сшыткі, нататнікі, сашчэпкі, заціскі і іншыя.
Сшытак для запісу нот на 12 аркушаў фармату А5. Падыйдзе для навучання ў музычнай школе ці на прыватных уроках ці кампазітарскай працы. Мае дадатковую інфармацыю на форзацах: назвы нот, працягласцяў, памераў, актаў, знакаў альтэрацыі, а таксама квінтавы круг, клавіятуру фартэпіяна і гучнасную дынаміку. На вокладцы магчыма падпісаць імя і прозвішча ўладара.
У наборы 30 фігурных сашчэпак у выглядзе скрыпічнага ключа, гітары, навушнікаў, нот, гальштука-бабачкі і канверта з сардэчкам залацістага колеру. Такія сашчэпкі дазваляюць нестандартным вобразам аргранізаваць вашы ноты і дакументы. Іх можна выкарыстоўваць у школе, дома ці на працы, а таксама яны стануць прыемным падарункам музыканту.