
Сувеніры
У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бранзалеты, брошкі, кулоны, падвескі, бірулькі, налепкі, музычныя інструменты і іншыя.
Завушніцы-пусеты "Акардэоны" - гэта асаблівае ўпрыгажэнне, якое імгненна падкрэсліць вашу адданасць гэтаму інструменту, бо кожная з завушніц выглядае наўпрост як маленькі акардэончык, а гэта непазбежна прыцягне ўвагу і цікаўнасць да вас. Завушніцы выраблены з тытанавай сталі і маюць памер 1,2х0,8 см., яны ідэальна падыйдуць у якасці падарунка выкладчыку ці блізкаму чалавеку, звязанаму з гэтым інструментам
Пад заказ
Гэта шпілька - сапраўдная знаходка для тых хто, шукае незвычайныя ўпрыгожанні. На шпільцы прымацаваныя скрыпічны ключ, восьмая нота і струнны інструмент, яна ўпрыгожана стразамі і чорнай эмаллю. Яе зручна выкарыстоўваць як самастойнае ўпрыгожанне, так і для таго, каб прымацаваць шалік ці паланцін. Ідэальны падарунак для аматараў музыкі.