Завушніцы
У гэтым раздзеле прадстаўлены ўавушніцы музычнай тэматыкі
Завушніцы-конга з фіянітам у выглядзе чорнай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см. (агульная даўжыня 2,7 см.), а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. (а. д. - 2,5 см.), і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Масіўныя пластмасавыя завушніцы-цвікі "Вівьен" стануць яркім акцэнтам у штодзёным ці святочным строі. Яны стануць выдатным падарункам для асобы, што не баіцца выклікаў у стварэнні свайго музычнага стылю! Даўжыня кожнай завушніцы - 7 см., а шырыня розная - 4 см. у шаснаццтых нот і 3 см. у восьмай ноты.
Пяшчотныя завушніцы-пусеты "Сэрцайкі" упрыгожаць ваш вобраз, дададуць шарму і лёгкасці. Завушніцы ў форме скрыпічнага ключа з сэрцайкам унутры вырабленыя з нержавеючай сталі, іх памер 1,1х0,6 см. Калі вы шукаеце адметнае ўпрыгажэнне для сябе ці ў падарунак настаўніку, настаўніку, каханаму чалавеку, то гэтыя завушніцы - цудоўны выбар!
Завушніцы-пусеты "Акардэоны" - гэта асаблівае ўпрыгажэнне, якое імгненна падкрэсліць вашу адданасць гэтаму інструменту, бо кожная з завушніц выглядае наўпрост як маленькі акардэончык, а гэта непазбежна прыцягне ўвагу і цікаўнасць да вас. Завушніцы выраблены з тытанавай сталі і маюць памер 1,2х0,8 см., яны ідэальна падыйдуць у якасці падарунка выкладчыку ці блізкаму чалавеку, звязанаму з гэтым інструментам