Масіўны металічны кулон "Басовы ключ" размешчаны на трох разнастайных ланцугах - усё разам гэта стварае эфектнае ўпрыгожанне, якое дазваляе дапоўніць канцэртны вобраз незвычайным чынам. Такі кулон будзе выдатным падарункам чалавеку, што іграе на інструментах басовага рэгістру - віяланчэлі, фагоце, тубе, бас-гітары і іншых, а таксама ўладальнікам нізкіх галасоў. Памеры кулона - 3х2 см., даўжыня ланцуга - 48 см. з магчымасцю пашырэння да 53.
                                
                            | Краіна-вытворца | Кітай | 
| Матэрыял | Біжутэрны сплаў | 
| Даўжыня ланцуга | 48 см. | 
                    Пярсцёнак "Басовы ключ" мае ў сваім дызайне менавіта гэты музычны элемент. Пярсцёнак безразмерны, выраблены з нержавеючай сталі. Выдатна падыйдзе ў якасці сувеніру для выканаўцаў на нізкіх інструментах - бас-гітары, тубе, віяланчэлі і іншых, а таксама для ўладальнікаў нізкіх галасоў - басоў, барытонаў, альтоў.