Кулоны і падвескі

У гэтым раздзеле прадстаўлены кулоны і падвескі музычнай тэматыкі
Тавараў: 21
Навінка
Аформіць
Паветраны, пяшчотны выгляд кулона "Фартэпіяна" дадасць лёгкасці вашаму вобразу і ідэальна дапоўніць як святочны, канцэртны, так і штодзённы вобраз. Кулон выраблены з нержавеючай сталі, мае памер 0,9х2 см. і размяшчаецца на металічным ланцугу даўжынёй 40 см. з магчымасцю падаўжэння да 45 см. Калі шукаеце падарунак для выканаўцы на клавішных інструментах, такі кулон - выдатны выбар!
Аформіць
Металічны кулон "Мікрафон у руцэ" сімвалізуе адданасць чалавека вакальнаму мастацтву. Выраблены з тытанавай сталі, ён мае памер 4х4 см. і размяшчаецца на металічным ланцугу даўжынёй 60 см. Такі кулон стане ідэальным дапаўненнем як мужчынскага так і жаночага вобразу і стане яркім акцэнтам у ім. Яскравы падарунак вучню, настаўніку, сябру ці каханаму чалавеку дакладна не пакіне яго ці яе раўнадушным!
Навінка
Аформіць
Металічны кулон "Гітара" срэбнага колеру выраблены з тытанавай сталі і мае памер 5х2х0.2 см. і размяшчаецца на ланцугу даўжынёй 55 см. з магчымасцю падаўжэння да 60 см. Такі кулон будзе прыемным падарункам выканаўцам на гітары, дапоўніць як штодзёны так і канцэртны вобраз. Калі жадаеце зрабіць прыемны сюрпрыз свайму сябру, настаўніку, навучэнцу ці іншаму блізкаму чалавеку - кулон "Гітара" стане ідэальным выбарам!
Аформіць
Дэталізаваная флейта ў мініяцюры ў выглядзе кулона будзе неверагодна прыемным сувенірам для любога флейтыста. Кулон выраблены з пластмасы, што надае яму лёгкасць і даўгавечнасць, і размешчаны на тканевым шнурку даўжынёй 60 см. са зручнай фурнітурай. Падыйдзе да любой вопраткі і стылю ў адзенні.
Аформіць
Кулон "Малы баран" - ідэальны сувенір для выканаўцы на ўдарных інструментах. Кулон цалкам металічны, мае памер 2х2 см. і ланцужок, даўжынёй у 52 см. Ён яскарава падкрэсліць адданасць выкананню на барабанах і дакладна стане добрым падарункам для музыканта.
Аформіць
Падвеска "Мікрафон" выраблена з цынкавага сплаву і ўпрыгожана стразамі, мае памер 3,5х1,3 см. і металічны ланцужок даўжынёй 60 см. Выдатна падыйдзе вакалістам, якія жадаюць дадаць яркі акцэнт свайму канцэртнаму вобразу і надаць яму індывідуальнасць.
Аформіць
Масіўны металічны кулон "Басовы ключ" размешчаны на трох разнастайных ланцугах - усё разам гэта стварае эфектнае ўпрыгожанне, якое дазваляе дапоўніць канцэртны вобраз незвычайным чынам. Такі кулон будзе выдатным падарункам чалавеку, што іграе на інструментах басовага рэгістру - віяланчэлі, фагоце, тубе, бас-гітары і іншых, а таксама ўладальнікам нізкіх галасоў. Памеры кулона - 3х2 см., даўжыня ланцуга - 48 см. з магчымасцю пашырэння да 53.
Аформіць
Металічны кулон у выглядзе трубы выраблены з тытанавай сталі і мае ланцужок даўжынёй 45 см. Выдатна падыйдзе ў якасці аксесуара выканаўцам на гэтым інструменце - падкрэсліць як канцэртны, так і штодзённы вобраз.
 
Аформіць
Металічны кулон на ланцугу "Барабанныя палачкі" серабрыстага колеру - цудоўны сувенір для выканаўцаў на ўдарных інструментаў, як дзяўчат, так і хлопцаў. Памер кулона - 5 см., даўжыня ланцуга - 50 см. з магчымасцю яе паменшыць.
Аформіць
Пяшчотны кулон у выглядзе гітары выкананы з медзі, мае ўстаўку-стразу і пакрыты белай эмаллю. Памер 1х0,8 см. Мае ланцуг серабрыстага колеру даўжынёй у 40 см. з магчымасцю падаўжэння да 44 см. Маленькі памер кулона разам з тонкім ланцугом стварае лёгкае, паветранае ўражанне - ён ідэальна дапоўніць вобраз аматара гітары і стане выдатным падарункам музыканту.
Аформіць
Кулон "Труба" выраблены з біжутэрнага сплаву, мае ланцуг даўжынёй 66 см. Такі аксесуар выдатна падкрэсліць паўсядзёны і канцэртны вобраз, асабліва прыемным ён будзе для выканаўцаў на трубе.
1 2