Настольныя гульні

У гэтым раздзеле прадстаўлены насольныя картачныя гульні, з дапамогай якіх можна ў гульнявой форме пазнаёміць вучняў з тэорыяй музыкі, музычнымі тэрмінамі і знакамі.
Тавараў: 2
Аформіць
Картачная гульня "Насустрач музыцы" - гэта ўнікальная распрацоўка, якая змяшчае ў сабе цэлых шэсць разнастайных гульняў, з дапамогай якіх вывучыць нотную грамату будзе неверагодна проста і захапляльна. Яна падыдзе выканаўцам на любых інструментах і вакалістам і мае інструкцыю з дакладным апісаннем усіх шасці гульняў на беларускай і рускай мовах. Стыльны дызайн і якасны друк прынясуць дадатковую асалоду ў працэс гульні.
Аформіць
"Нота, я цябе ведаю!" - гэта ўнікальны метадычны дапаможнік, распрацоўка ВМЦ "Рэбус". Набор з 92 картак змяшчае ў сабе 6 гульняў, у якія могуць гуляць ад 1 да 12 чалавек, кожная з гульняў накіраваная на вывучэнне працягласцяў і нот у чатырох актавах у забаўляльнай форме. На якасных, каляровых картках апрача назваў нот абазначана яшчэ і іх размяшчэнне на клавіятуры фартэпіяна - гэтыя веды будуць абавязкова карыснымі не толькі піяністам, але і іншым інструменталістам, а таксама вакалістам.