Сувеніры

У гэтым раздзеле прадстаўлены разнастайныя сувеніры для музыкантаў і выкладчыкаў: бранзалеты, брошкі, кулоны, падвескі, бірулькі, налепкі, музычныя інструменты і іншыя.
Тавараў: 54
  1. Сувенірныя музычныя інструменты
  2. Бірулькі
  3. Упрыгожанні
  4. Для святаў
  5. Магніты
  6. Налепкі
  7. Для інтэр'ераў
  8. Посуд
  9. Шкатулкі
Аформіць
Асіметрычныя завушніцы-цвікі з фіянітам у выглядзе белай гітары і скрыпічнага ключа - акуратнае і зграбнае ўпрыгажэнне. Памер у завушніц розны: гітара - 1,4х0,6 см., а скрыпічны ключ - 1,2х0,5 см. і гэта дадае ім асаблівую адметнасць. Іх можна насіць як у розных вушах, так і у адным, калі такая магчымасць ёсць. Такія завушніцы прыемна насіць як штодня, так і падчас асаблівых падзей і яны дакладна будуць выдатным падарункам блізкаму чалавеку.
Пад заказ
Аформіць
Рызінавая бірулька ў выглядзе акустычнай гітары - гэта мілы аксесуар, які можна прымацаваць на звязак ключоў ці заплечнік. Стане добрым падарункам музыканту, які грае на гэтым інструменце. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна.
Аформіць
Металічная бірулька ў выглядзе скрыпічнага ключа - гэта стыльны аксесуар для штодзённага выкарыстання. Гэтай бірулькай можна ўпрыгожыць ключы ад кватэры ці дома, заплечнік, папку ці торбачку. Разам з бірулькай ідзе злучальнае кольца, так што замацаваць бірульку на ключах ці вашых рэчах будзе вельмі проста і зручна. Выдатны варыянт падарунка для сяброў ці сваякоў, асабліва музыкантаў.
Аформіць
Пярсцёнак "Мелодыя" незамкнуты - гэта значыць што яго памер можна самастойна мяняць пад розныя пальцы, ён выраблены з біжутэрнага сплаву, мінімальны дыяметр - 1,7 см., а шырыня - 0,4 см. Такі пярсцёнак падыйдзе для штодзёнага выкарыстання ўсім - і дзецям і дарослым, такі сувенір стане добрым і карысным падарункам.
Аформіць
Пярсцёнак "Ноты і скрыпічны ключ" незамкнуты - гэта значыць што яго памер можна самастойна мяняць пад розныя пальцы, ён выраблены з медзі, мінімальны ўнутраны дыяметр - 1,6 см., а шырыня - 1 см. Пярсцёнак ўпрыгожаны стразамі, ён падыйдзе і для штодзёнага выкарыстання і для дапаўнення вячэрняга вобразу, такі сувенір стане добрым і карысным падарункам.
Аформіць
Жалейка - гэта традыцыйны беларускі духавы інструмент з моцным, яскравым гукам. Сувенірныя жалейкі маюць такое ж гучанне, як і ў прафесійнага інструмента, але маюць менншую колькасць ігравых адтулін і недакладна вызначаны строй, што робіць іх выдатным падарункам для аматараў народнай музыкі любога ўзросту. Паслухаць гучанне жалейкі можна ў гэтым відэа.
Аформіць
Бранзалет "Мара" ў выглядзе металічнага скрыпічнага ключа на шнурку з'яўляецца ідэальным падарункам і даросламу і толькі пачынаючыму музыканту. Канструкцыя бранзалета дазваляе насіць яго на любым запясці - шнурок зручна падцягваецца на любы памер рукі без знешней дапамогі.
Аформіць
Бранзалет скураны "Каса падвоеная" скрыпічны ключ, колер чорны з чорнай металічнай устаўкай, ахоп бранзалета - 21см. Скураныя браслеты з'яўляюцца выдатным штодзённым аксесуарам. Яны здольныя разбавіць нават самы строгі вобраз, дадаць яму шарму і элегантнасці.
Аформіць
Скураны бранзалет чорнага колеру "Каса" з металічнай устаўкай ў выглядзе скрыпічнага ключа мае зручную фурнітуру на магніце і ахоп у 21 см. Такі бранзалет дапоўніць як штодзёны, так і канцэртны вобраз.
Аформіць
Драўляныя брошкі з выявамі музычных інструментаў з калекцыі "Інструменты са скарбніцы" ад беларускай майстрыцы Наталлі Керус стануць неверагодным упрыгожаннем для вас ці вашых сяброў і родных. Даступны шырокі выбар інструментаў, каб кожны чалавек, апантаны музыкай, мог выбраць нешта для сябе і дадаць у свой вобраз яскарвы штрых. Памер брошкі 4 см. х 5,5 см.
Аформіць
Брошка "Валторна" выраблена з біжутэрнага сплаву з устаўкамі з фіяніту - гэта яскравае ўпрыгожанне для асаблівых выпадкаў, такая брошка выгадна падкрэсліць канцэртны ці вячэрні вобраз, ейны памер - 4х2 см. Ідэальна падыйдзе ў якасці падарунка для настаўніка ці выканаўцы на гэтым інструменце.
Аформіць
Вы ўжо падрыхтавалі свой вобраз, але падаецца, што нечага не хапае? Спыніце свой выбар на гэтым невялічкім, але заўважным аксесуары, што дадасць сваёй ўладальніцы шарм і арыстакратычнасць. Пакарыце акружэнне сваёй прыгажосцю і адметным густам.
 
1 2 3 4 5